Манблан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манблан
італ.: Monte Bianco
фр.: Mont Blanc
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня4 810,5[1] м
Размяшчэнне
45°49′58″ пн. ш. 6°51′54″ у. д.HGЯO
Краіны
Горная сістэмаАльпы 
Манблан (Альпы)
Манблан
Манблан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Манбла́н (фр.: Mont Blanc, італ.: Monte Bianco, літ. «белая гара») — гара ў горнай сістэме Альпаў, на мяжы Італіі і Францыі. Вышыня — 4810.5 м[1]. Найвышэйшы пункт Альпаў.

Горны масіў размяшчаецца ў Заходніх Альпах, на мяжы Францыі, Італіі і Швейцарыі, даўжыня масіву 50 км. Складзены з гранітаў, гнейсаў, крышталічных сланцаў. Рэльеф альпійскага тыпу. Плошча зледзянення больш за 200 км², самы буйны ледавік Мер-дэ-Глас (даўжыня 15 км). Тут пралягае частка водападзелу паміж рэкамі По і Рона.

Развіваецца альпінізм, турызм. Дзейнічае астранамічная абсерваторыя. Пад Манбланам пракладзены аўтамабільны тунэль (даўжыня 11,6 км) і шаша з Францыі ў Італію.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]