Мангола-татарскае нашэсце

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Мангола-татарскае нашэсце таксама Мангольская навала на землі Русі ў 1237–1241 — назва гістарычных падзей, якія адбываліся у XIIIXIV ст. на землях Старажытнай Русі. Пад час тых падзей адбыліся значныя змены ў агульным і дзяржаўным строі Старажытнай Русі, у выніку якіх значная частка рускіх княстваў была ўключана ў склад Мангольскай імперыі, самай вялікай дзяржавы ў свеце на той час.

Узяцце Кіева манголамі, 1240 год. Летапіс, 16 ст.

Русь пазнала Мангольскую навалу у 12371241 гадах. На працягу зімы 1237–1238 войска Мангольскай імперыі заваявала Разанскае і Уладзіміра-Суздальскае княства, а пасля і ўсе паўночна-усходнія землі Кіеўскай Русі. У 1239 годзе манголы авалодалі Переяславам і Чарнігавам, а ў 1240 штурмам здабылі Кіевам, які быў значна пашкоджаны. А ў наступны 1241 год былі заваяваны Галіцкая і Валынская зямля.

Заваяванне Старажытнай Русі войскамі хана Батыя стала мажлівым дзякуючы шматразовай перавазе войскаў манголаў, а таксама размежаванасці княстваў, непадрыхтаванасці большасці гарадоў да абароны. Нашэсце прынесла вялізныя страты насельніцтву Русі, адкінула развіццё Русі на некалькі стагоддзяў назад. У большасці княстваў усталявалася мангольскае іга, якое закансервавала феадальную раздробленасць.

Наступствы нашэсця былі катастрафічнымі для рускіх гарадоў. З 74 гарадоў былой Кіеўскай Русі былі спустошаныя 49, 14 з іх ужо не былі адноўлены, а 15 з часам ператварыліся ў вёскі. У першыя 50 гадоў мангольскага валадарства не было пабудавана ніводнага новага горада, а дамангольскага ўзроўню каменнага будаўніцтва быў дасягнуты толькі праз сто гадоў. Здрахлеў шэраг рамесных спецыяльнасцяў, былі страчаны сакрэты вытворчасці ювелірных вырабаў (эмаль, збожжа, чэрнь). Некаторыя раёны спусцелі, паўсюдна скараціліся пасяўныя плошчы, заняпаў гандаль. Мангола-татарскае нашэсце таксама прывяло да значных дэмаграфічных страт, былі знішчаны многія прадстаўнікі рускай эліты[1].

Мангола-татарскае нашэсце на тэрыторыі Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка тэрыторыі Беларусі не зведала мангола-татарскай навалы ў 1238-1241 гадах. Гісторыкі тлумачаць гэта рознымі прычынамі. Па адной версіі войска Батыя было моцна аслаблена барацьбой з паўночна-ўсходнімі рускімі княствамі, але пры гэтым пад Кіеў заваёўнікі прывялі значна большае войска, чым яно было пад Разанню. Другія сцвярджаюць, што захопнікі не хацелі ісці ў беларускія лясы і балоты пасля ўкраінскіх прастораў, але пасылалі на поўнач ад Прыпяці асобныя атрады. Але прымальнага тлумачэння, чаму мангола-татары фактычна абмінулі асноўную тэрыторыю Беларусі, няма.

Тым не менш паўднёвая частка Беларусі зведала на сабе мангольскую навалу. Пасля ўзяцця гарадоў Уладзіміра-Валынскага і Галіча, манголы павярнулі на поўдзень. Напэўна, тады быў разбураны і спалены жорсткімі заваёўнікамі Гомель. Пры археалагічных раскопках устаноўлена, што ўсе драўляныя пабудовы ў вакольным горадзе і на дзядзінцы загінулі ў вялікім пажары, у тым ліку майстэрня па вырабе зброі. У памяшканнях знойдзены схаваныя каштоўныя рэчы, за якімі іх уласнікі ўжо ніколі не вярнуліся. Наяўнасць у слаях разбурэння абарончага вала крэпасці тыповых мангола-татарскіх стрэл-зрэзняў пераконвае, што горад быў узяты мангола-татарамі штурмам пасля адчайнага супраціўлення яго абаронцаў і зруйнаваны дашчэнту.

У Іпацьеўскім летапісе паведамляецца, што вясной 1241 галіцка-валынскія князі Даніла і Васілька "прыбылі да Берасця і не змаглі яны выйсці на поле, бо быў смурод ад вельмі вялікай колькасці забітых". Выказваюць меркаванне, што горад быў спустошаны, а жыхары забіты.

Спазнала мангольскае нашэсце і Тураўскае княства разам з Падляшшам, куды манголы хана Батыя прыйшлі пасля захопу Кіева. Татары знішчылі абодва найстаражытнейшыя на Беларусі манастыры: жаночы Св. Варварын манастыр ды Св. Барыса-Глебскі мужчынскі манастыр, які ніколі больш не дасягнуў велічы з часоў Кірылы Тураўскага. Згодна сінодзіку Варварынага манастыра, татары забілі ўсіх чарняцоў ды святароў. Сем'і тураўскіх баяр і князя схаваліся ў мураваным саборы на Замкавай гары, але татары разбурылі царкоўную браму, знішчылі маладзіц разам з дзецьмі ды зруйнавалі вялікі шасціслупавы трохапсідны храм. З гэтага часу епіскапія перанесена была ў Пінск. Пасля нашэсця ворагі пайшлі на суседні Давыд-Гарадок, які лёгка здабылі. Большасць войска на чале з Гаюком рушыла на захад, дзе пасля злучэння з Батыем татары разрабавалі Бельск, а пасля далей праз Польшчу на Венгрыю ажно да Адрыятычнага мора.

Пра татараў захавалася шмат народных паданняў. Паводле аднаго з іх, войска на чале з Койданам рухалася на Менск. На шляху заваёўнікаў знаходзіўся горад Крутагор'е. Тут быццам адбылася бітва, у якой мангольскі военачальнік загінуў і з гэтай нагоды горад перайменавалі ў Койданава. Але больш дакладных звестак аб гэтай падзеі няма. Выклікаюць сумненне некаторыя паведамленні аб бітвах з татарамі (Койданава, Магільна), змешчаныя ў беларуска-літоўскіх летапісах.

Тым не менш, нягледзячы на разбурэнні, Беларусь не была паняволеная мангола-татарамі і не падпарадкоўвалася Залатой Ардзе. А ў 1362 годзе, войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Альгерда разбіла каля Сініх Водаў войскі трох татарскіх ханаў, у выніку чаго ўкраінскія землі былі вызваленыя ад мангола-татарскай няволі.

Зноскі