Мандала
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мандала (санскр.: मण्डल — кола, дыск; Шаблон:Lang-bo-w; манг.: мандал) — адзін з асноўных будысцкіх сакральных сімвалаў, які адлюстроўваў мадэль светабудовы, галоўныя элементы Космасу. Звычайна ўяўляла сабой кола, на якім былі выяўлены схема Сусвету і будысцкія святыя. Найчасцей падзяляецца на 12 сегментаў (нідан). Прынцып мандалы закладзены ў аснову многіх твораў старажытнаіндыйскага і старажытнакітайскага мастацтва; па сістэме мандалы распрацоўвалася схема храмавага комплексу, алтара, план горада і да т.п. У Японіі быў вядомы самабытны жывапісны тып - т.зв. «пейзажная мандала», якая апявала прыгажосць свяшчэнных месцаў Японіі - вадаспадаў, рэк, гор, азёраў.
Літаратура[правіць]
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
| У гэтым артыкуле не прастаўленыя тэматычныя катэгорыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі, стварыць або знайсці катэгорыі і дадаць іх. |

