Мандаліна
| Мандаліна | |
Мандаліна - пікала |
|
| Класіфікацыя | |
|---|---|
| Дыяпазон: | |
| Роднасныя інструменты | |
Мандаліна (італ. mandolino) — струнны шчыпковы музычны інструмент невялікіх памераў, падобны да лютні, але з карацейшай шыйкай і з меншай колькасцю струнаў. Струны перабіраюць не пальцамі, а медыятарам або плектрам, у тэхніцы тремола. З прычыны, што металічныя струны мандаліны выдаюць кароткі гук, то працяжныя ноты дасягаюцца хуткім паўторам аднаго і таго ж гуку.
Гісторыя мандаліны [правіць]
Прататыпам для мандаліны стала італьянская лютня ўзору канца XVII, пачала XVIII стагоддзяў. Моцна выгнуты варыянт мандаліны, які выраблялі толькі ў Неапалі, стаў ўзорам для мандаліны ўжо ў XIX стагоддзі. Гісторыя мандаліны пачалася з мандоры, разнавіднасці лютні, якая з'явілася ў XIV стагоддзі. Калі інструмент атрымаў сваё распаўсюджванне ў Еўропе, яму было прыдумана мноства розных назваў і яго структурныя характарыстыкі мяняліся ў залежнасці ад краіны.
Першае згадванне сучаснага варыянту мандаліны са сталёвымі струнамі прыпадае на працы вядомых італьянскіх музыкантаў, якія вандравалі па ўсёй Еўропе. Найбольш значная згадка належыць Гервазіё, які падарожнічаў з сярэдзіны XVIII да пачатку XIX стагоддзя. Гэтыя згадкі і запісы неапалітанскіх музыкаў сям'і Віначыя прымушаюць некаторых гісторыкаў сцвярджаць, што сучасную мандаліну вынайшлі менавіта ў Неапалі прадстаўнікі сям'і Віначыя. Больш позьні варыянт мандаліны быў сканструяваны Антоніа Віначыя ў 1772 годзе. Зараз гэты асобнік знаходзіцца ў Лондане, у Музеі Вікторыі і Альберта. Іншы асобнік мандаліны належаў Джузэпэ Віначыя і быў сканструяваны ў 1763 годзе, а цяпер знаходзіцца ў Музеі Музычных Інструментаў ў Клермонце, штат Каліфорнія. Самая ранняя з цяпер існуючых мандалін была зроблена ў 1744 годзе, яе можна знайсці ў Каралеўскай Музычнай Кансерваторыі ў Бруселі.
Літаратура [правіць]
- Мандаліна // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 76
Спасылкі [правіць]
- Сайт, прысвечаны мандаліне(англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра музычныя інструменты. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Струнныя музычныя інструменты | |
|---|---|
| Смычковыя | Скрыпка • Альт • Барытон • Віёла да гамба • Гудок • Сука • Рэбек • Крота • Віяланчэль • Кантрабас • Нікельхарпа • Рэбаб • Хардангерфеле • Эсрадж • Фідэль |
| Шчыпковыя | Арфа • Ангеліка • Балалайка • Банджа • Бандура • Бузукі • Вамбі • Гітара • Гуслі • Добра • Домбра • Домра • Думбыра • Дутар • Кантэле • Канклес • Каннель • Камуз • Мандаліна • Лютня • Кобза • Піпа • Сямісэн • Тарбан • Уд • Цытра |
| Ударныя | Цымбалы • Янцынь |
| Ударна-клавішныя | Клавікорд • Фартэпіяна • Піяніна • Раяль |
| Шчыпкова-клавішныя | Вёрджынел • Клавесін • Мюзелар • Спінет |
| Фрыкцыйна-клавішныя | Колавая ліра |
| Іншае | Смычок • Плектр • Струна • Струнатрымальнік • Лад • Парожак • Грыф • Мензура • Штрыхі |
| Духавыя музычныя інструменты • Ударныя музычныя інструменты • Электронныя музычныя інструменты | |