Манеўровы лакаматыў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Манеўровы цеплавоз ТЭМ2
Манеўровы лакаматыў

Манеўровы лакаматыўлакаматыў, прызначаны для манеўровых работ на станцыях і пад'язных шляхах, г.зн. для выканання ўсіх рухаў вагонаў па станцыйных пуцях, фарміравання і расфарміравання цягнікоў, падачы вагонаў да грузавых франтоў, на рамонтныя пуці, перастаноўкі з парку ў парк.

Агульныя патрабаванні да манеўровых лакаматываў[правіць | правіць зыходнік]

Пры выкананні манеўровых рухаў манеўровы лакаматыў працуе ў асноўным у неўсталяваных рэжымах. Для частых крананняў з месца і разгонаў патрабуецца вялікая счэпная вага і вялікія цягавыя намаганні, таму манеўровыя лакаматывы маюць параўнальна вялікую сілу цягі і адпаведна невысокія разліковыя хуткасці працяглых рэжымаў. Манеўровы лакаматыў павінен забяспечваць максімальна магчымую па ўмовах бяспекі хуткасць руху, плыўнае тармажэнне, хуткае реверсіраванее, высокі сярэднеэксплуатацыйны КПД і надзейнасць. Упраўленне манеўровым лакаматывам павінна быць простым і зручным.

Патрабаванні да магутнасці[правіць | правіць зыходнік]

Па меры росту аб'ёму перавозак і павелічэння масы цягнікоў прад'яўляюцца павышаныя патрабаванні да сілы цягі і магутнасці манеўровага лакаматыва. Асабліва высокай магутнасцю павінны валодаць манеўрова-вывазныя лакаматывы, якія акрамя манеўраў на станцыях выконваюць таксама перадачу саставаў на суседнія станцыі і вузлы. Да 1970-х гадоў магутнасць дызеля манеўровага лакаматыва складала 550-770 кВт. У 1980-я гады пачалі пастаўляцца манеўровыя лакаматывы магутнасцю (па дызелю) 835-1040 кВт. Работу з цяжкавагавымі цягнікамі ажыццяўляюць манеўрова-вывазныя цеплавозы магутнасцю 1540 кВт, у перспектыве - стварэнне цеплавозаў магутнасцю 2300 кВт. У якасці манеўровага лакаматыва часам выкарыстоўваюцца магістральныя цеплавозы, а таксама любыя лакаматывы, аднак іх эфектыўнасць значна саступае эфектыўнасці адмысловых.