Манмартр
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Манмартр (фр.: Montmartre, літар. Гара Пакутнікаў) - назва 130-метровага ўзгорка на поўначы Парыжа і старажытнарымскага паселішча. У 1860 раён зрабіўся часткай горада, даў назву 18-й муніцыпальнай акрузе.
Узгорак Манмартр - самая высокая кропка Парыжа. На вяршыні ўзгорка знаходзіцца базіліка Сакрэ-Кёр, адна з самых папулярных славутасцяў французскай сталіцы. Узысці на Манмартр можна па знакамітай лесвіцы або з дапамогай фунікулёра.
У 2001 на вялікія экраны выйшаў фільм "Амелі", месцам дзеяння якога стаў Манмартр. Гэта прыцягнула сюды новую хвалю турыстаў.
