Манселькя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Манселькя (фінск.: Maanselkä) — група ўзвышшаў і нізкагор’яў. Града цягнецца на 750 км цераз поўнач Фінляндыі, ад граніцы з Нарвегіяй на паўднёвы ўсход, у межы Расіі. Абсалютная вышыня дасягае 718 м (гара Сокусты).

Манселькя адпавядае тэктанічнаму валу Балтыйскага шчыта і ўтварае вадападзел паміж Балтыйскім, Белым і Баранцавым морамі. Вяршыні часцей за ўсё маюць купалападобную форму, узвышаныя ўчасткі падвяргаліся ледавіковай экзарацыі, для іх характэрны адшліфаваныя паверхні, акругленыя ўзгоркі, паглыбленыя ледавіком даліны. Шмат азёр, парожыстых рэчак. Распаўсюджаны забалочаныя таежныя лясы, на ўзвышаных участках тундравая расліннасць.