Мануэл I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мануэль I Шчаслівы)
Мануэл I
манарх Партугаліі
25 кастрычніка 1495 — 13 снежня 1521
Папярэднік Жуан II
Пераемнік Жуан III

Нараджэнне 31 мая 1469
Смерць 13 снежня 1521 (52 гады)
Месца пахавання
Род Авіская дынастыя
Бацька Фернанду[d]
Маці Беатрыс[d]
Жонка Ізабела Астурыйская[1][2], Марыя Арагонская[1][2] і Элеанора Аўстрыйская[2]
Дзеці Мігел да Паш[d], Жуан III, Ізабела Партугальская[1], Беатрыса Партугальская[d], Луіш[d][3], Фердынанд Партугальскі[d], Альфонс Партугальскі[d], Энрыкі Кардынал, Дуартэ Партугальскі[d], Марыя Партугальская[d], Антоніа Партугальскі[d], Карл Партугальскі[d] і Марыя Партугальская[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць суверэн
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Заручыны Мануэла I і інфанты Марыі

Мануэл I Шчаслівы (парт.: Manuel I o Venturoso; 31 мая 1469 — 13 снежня 1521) — кароль Партугаліі з 25 кастрычніка 1495.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын інфанта Фернанду, герцага Візеу і інфанты Беатрысы. Яго бацька быў другім сынам караля Эдуарда (Дуарты), а яго маці — унучкай караля Жуана I. Мануэл стаў спадчыннікам пасля гібелі прынца Афонсу, адзінага законнага сына караля Жуана II.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Мануэл працягнуў палітыку сваіх папярэднікаў, накіраваную на пашырэнне ўладанняў Партугаліі. Яго кіраванне адзначылася эпохай геаграфічных адкрыццяў. Пры ім Васка да Гама дасягнуў берагоў Індыі ў 1498 годзе, а Педру Алварыш Кабрал адкрыў Бразілію. Гэты час быў перыядам вышэйшай магутнасці Партугаліі, перыядам яе росквіту як марской дзяржавы.

Па імі караля Мануэла I названы архітэктурны стыль — мануэліна, у якім знайшла свой выраз эпоха геаграфічных адкрыццяў.

У снежні 1496 года Мануэл I выдаў дэкрэт аб выгнанні яўрэяў з Партугаліі і абавязковым хрышчэнні ўсіх дзяцей. 20 000 яўрэяў пакінулі краіну. Тыя, хто засталіся былі гвалтоўна ахрышчаны паводле дэкрэту ад 19 сакавіка 1497 года[4].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1497 годзе Мануэл ажаніўся з Ізабелай Астурыйскай (1470—1498), дачкой Фердынанда II Арагонскага і Ізабелы I Кастыльскай і ўдавой спадчынніка прастола інфанта Афонсу. Шлюбны дагавор патрабаваў выгнання яўрэяў з Партугаліі, што было неадкладна выканана. Праз год Ізабела памерла пры родах доўгачаканага спадчынніка.

  • Мігел да Паш (1498—1500), спадчынны прынц Партугаліі, Кастыліі і Арагона.

У 1500 годзе Мануэл ажаніўся з сястры Ізабелы, Марыяй Арагонскай. Дзеці:

  • Жуан (1502—1557), кароль Партугаліі Жуан III;
  • Ізабела (1503—1539), жонка імператара Карла V;
  • Беатрыса (1504—1538), жонка герцага Савойскага Карла III;
  • Луіш (1506—1555), 5-ы герцаг Бежа і бацька будучага караля Антоніу I;
  • Фернанду (1507—1534), герцаг Гуарда;
  • Афонсу (1509—1540), кардынал;
  • Марыя (1511—1513);
  • Энрыке (1512—1580), кароль Партугаліі Энрыке I;
  • Дуарты (1515—1540), 4-ы герцаг Гімарайнш, у шлюбе з Ізабелай Браганса;
  • Антоніа (1516).

Трэцяй жонкай Мануэла стала пляменніца двух папярэдніх — дачка іх сястры Хуаны Вар’яткі Элеанора Аўстрыйская (1498—1558). Дзеці:

  • Карлас (1520), памёр у маленстве;
  • Марыя (1521—1577), была адной з самых багатых прынцэс Еўропы, ніколі не была замужам.

Пасля смерці Мануэла ў 1521 годзе ад чумы, яго спадчыннікам стаў сын ад Марыі Арагонскай Жуан III.

Зноскі

  1. а б в Kindred Britain
  2. а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. Артыкул «Новые христиане» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі