Мануіл II Палеалог

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мануіл II Палеалог
Μανουήλ Β΄ Παλαιολόγος
Manuel II Paleologus.jpg
сцяг
Візантыйскі імператар
сцяг
16 лютага 1391 — 21 ліпеня 1425
Суправіцелі: Іаан VII (1391 — 1408),
Андронік V (1403 — 1407),
Іаан VIII (1421 — 1425)
Папярэднік: Іаан V
Пераемнік: Іаан VIII
 
Нараджэнне: 27 чэрвеня 1350({{padleft:1350|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:27|2|0}})
Горад Канстанцінопаль
Смерць: 21 ліпеня 1425({{padleft:1425|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:21|2|0}}) (75 гадоў)
Горад Канстанцінопаль
Род: Палеалогі Палеалогі
Бацька: Іаан V Палеалог
Маці: Алена Кантакузін
Жонка: Алена Драгаш

Мануі́л II Палеало́г (грэч.: Μανουήλ Β΄ Παλαιολόγος) (27 чэрвеня 1350 — 21 ліпеня 1425) — візантыйскі імператар з 1391 па 1425 гг.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Мануіл II быў другім сынам імператара Іаана V (13411376, 1379—1390, 1390—1391) і яго жонкі Алены Кантакузін. Яго дзядуляй і бабуляй па матчынай лініі былі імператар Іаан VI Кантакузін (1347—1354) і Ірына Асень.

Будучы Мануіл II падарожнічаў на Захад, шукаючы падтрымку Візантыйскай імперыі ў 1365 і ў 1370, служыў губернатарам у Фесалоніку з 1369 года. Няўдалая спроба ўзурпацыі яго старэйшым братам Андронікам IV у 1373 прывяла да абвяшчэння Мануіла спадчыннікам і су-імператарам яго бацькі. У 13761379 і зноў у 1390 яны былі зрынуты Андронікам IV, і затым яго сынам Іаанам VII, але Мануіл асабіста перамог свайго пляменніка з дапамогай Венецыі ў 1390. Хоць Іаан V быў адноўлены на прастоле, Мануіл быў вымушаны застацца ганаровым закладнікам пры двары султана Баязіда I у Бурсе. Падчас свайго знаходжання там Мануіл быў вымушаны ўдзельнічаць у кампаніі па захопе Філадэльфіі, апошняга візантыйскага анклава ў Анатоліі.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Візантыйская імперыя ў 1403

Даведаўшыся пра смерць бацькі ў лютым 1391, Мануіл II збег з двара султана Баязіда I і забяспечыў падтрымку супраць любога патэнцыйнага патрабавання яго пляменніка Іаана VII. Хоць адносіны з Іаанам VII палепшыліся, калі Баязід I аблажыў Канстанцінопаль з 1394 да 1402. Прыблізна пасля пяці гадоў аблогі, Мануіл II даручыў горад пляменніку і распачаў доўгую паездку па заходніх дварах Англіі, Францыі, Свяшчэннай Рымскай імперыі, і Арагона, каб знайсці дапамогу супраць Асманскай імперыі.

Тым часам антыасманскі крыжовы паход на чале з венгерскім каралём Жыгімонтам Люксембургскім пацярпеў няўдачу пры Нікопалі 25 верасня 1396, але на шчасце асманы былі разгромлены Цімурам пры Анкары (1402), і дзяржава Баязіда распалася. Пакуль яго сыны змагаліся адзін з адным, Іаан VII вярнуў еўрапейскае ўзбярэжжа Мармуровага мора і Фесалонікі. Калі Мануіл II вярнуўся дамоў у 1403, яго пляменнік зняў аблогу Канстанцінопаля і стаў губернатарам нядаўна вернутай Фесалонікі (1411).

Мануіл II выкарыстоўваў перыяд адтэрміноўкі, каб падтрымаць абараназдольнасць Марэйскага дэспатата, дзе Візантыйская імперыя фактычна пашыралася за кошт рэштак Лацінскай імперыі. Тут Мануіл назіраў за стварэннем Гексаміліёна («Шасцімільнай сцяны») папярок Карынфскага перашыйка, прызначанага для таго, каб абараніць Пелапанес ад асманаў.

Мануіл II быў у дружалюбных адносінах з пераможцам у Асманскай грамадзянскай вайне, Мехмедам I, але яго спробы ўмяшацца ў наступную вайну прывялі да новай аблогі Канстанцінопаля Мурадам II у 1422. На працягу апошніх гадоў жыцця Мануіл II пакінуў большасць афіцыйных абавязкаў свайму сыну і спадчынніку Іаану VIII. У 1424 ён быў вымушаны падпісаць мірны дагавор з туркамі, у выніку чаго Візантыйская імперыя абавязалася плаціць даніну султану.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дашков С. Б., «Императоры Византии» М. 1997
  • Рыжов К. В., «Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия» М. 2001

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]