Манікюр
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Манікюр (фр.: Manucure[1]) — касметычная працэдура па апрацоўцы пазногцяў на пальцах рук і саміх пальцаў рук. Манікюр выконваецца як у салонах прыгажосці ці касметалагічных кабінетах кваліфікаванымі спецыялістамі, так і ў хатніх умовах.
Манікюр можа ўключаць у сябе:
- Масаж рук
- Ванначкі для скуры рук і пазногцяў
- Догляд за пазногцямі, паліроўка, наданне ім формы
- Упрыгожванне пазногцяў лакам, стразамі і інш
- Нарошчванне пазногцяў
Манікюр часта сумяшчаецца з педыкюрам, доглядам за скурай твару, працэдурамі ў цырульні (стрыжка, афарбоўванне валасоў і іншыя віды догляду за валасамі).
Часта пад словам «манікюр» разумеюць толькі дызайн пазногцяў.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.25
| Гэта пачатак артыкула па касметалогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
