Маніхейства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пішучыя маніхейскія жрацы з надпісам на сагдыйскай мове. Скрутак з Тарымскага басейна

Манiхейства (кіт. Маніцзяа 摩尼教) — рэлігія, якая паўстала ў Сярэднявеччы, мэтай якой было аб'яднанне ўсіх сусветных рэлігій. Ідэалагічны падмурак закладзены ў 3 ст. старажытнаперсідскім мысляром Мані. Манiхейства вучыць, што матэрыя створаная злым богам (дэміургам), і толькі дух створаны добрым і вечным Богам. Маніхеі дзеляцца на дзве групы — свецкія людзі і манахі ("абраныя"), прычым манахі займаюцца толькі духоўнай дзейнасцю і не звязаныя ані з чым матэрыяльным.

Маніхейскі святар (манах, "абраны") не ўжывае ў ежу мяса, віна, малака (гл. таксама Вегетарыянства), чытае на працягу дня вялікую колькасць малітваў. Яму варта ўхіляцца ад любой працы, акрамя звязанай з напісаннем або перакладам тэкстаў, бо ў гэтым свеце толькі словы нематэрыяльныя. Свецкія людзі не маюць асаблівых абавязкаў і ў сутнасці не ўваходзяць у царкву, але ім рэкамендуецца падтрымліваць святароў і чытаць рэлігійныя кнігі.

Гісторыя маніхейства[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова маніхейства падтрымлівалася шахамі Персіі, але зараастрыйскія святары дамагліся рэпрэсій супраць гэтай рэлігіі і нават забойства самога Мані. Пры жыцці Мані прапаведаваў не толькі ў Персіі, але і ў Індыі, а пасля яго смерці маніхейства распаўсюдзілася таксама ў Рымскай імперыі, дзе прыхільнікам маніхейства быў некаторы час Аўгусцін. Вядомы прапаведнік гэтай рэлігіі ў Рымскай імперыі — манах-біскуп Фаўст Нумідыйскі.

Пасля замацавання пазіцый каталіцызму ў Рымскай імперыі маніхейства было забароненае, але маніхейскія і падобныя групы — паўлікане, багамілы, альбігойцы — захоўваліся ў Еўропе амаль да пачатку эпохі Адраджэння.

Манiхейства было дзяржаўнай рэлігіяй Уйгурскага і Хакаскага каганатаў да часоў мангольскіх заваёваў, а ў пэўных частках Сібіры захоўвалася і да часоў расійскіх заваёваў. На Енісеі манiхеi мелі вялікія храмы і багатыя бібліятэкі. Усё гэта было разбурана качэўнікамі ў 12—13 ст.

Неаманіхейства - спробы адрадзіць маніхейства ў канцы 20 стагоддзя. Найболей развітая неаманіхейская група - Маніхейская Праваслаўная Царква ЗША (архібіскуп Абба Ешу Насрай). МПЦ ЗША спрабуе адаптаваць да маніхейства шэраг будыйскіх, суфійскіх і іншых дактрын, развіваючы сінкрэтычны патэнцыял вучэння Мані. Колькасць МПЦ ЗША каля 2500 чалавек, з іх 13 святароў. На тэрыторыі былога СССР маецца адзін святар МПЦ ЗША.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Паўлікіянства, Багамілы, Наўгародскі кодэкс, Катары, Гнастыцызм, Гісторыя Балгарыі, Гісторыя Босніі, Гісторыя Сібіры, Дуалізм, Альбігойцы, Вальдэнсы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]