Маніёк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Маніёк
Manihot esculenta - Köhler–s Medizinal-Pflanzen-090.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Парадак:

Вербакветныя

Сямейства:

Малачайныя

Род:

Маніёк

Навуковая назва

Manihot esculenta Crantz

ITIS   503688
NCBI   3983

Маніёк, або Маніёт[1] (Manihot esculenta) — род раслін сямейства малачайныя, важная харчовая расліна тропікаў. Гэта шматгадовая вечназялёная куставая расліна, шырока культывуецца ў Афрыцы. У ежу ідзе падобны да бульбіны корань. маніёк дасягае двух з паловай метраў у вышыню; корань можа дасягаць васьмі сантыметраў у дыяметры і аднаго метра ў даўжыню, маса вагаецца ад трох да дзесяці кг. У карняплодах шмат крухмалу. У волкім выглядзе карняплоды вельмі атрутныя, і ўжываюцца ў ежу толькі варанымі або печанымі. З сырога маніёка робяць крупы (тапіёку), з якой вараць кулеш, а сушаны маніёк перамолваюць ў муку, з якой пякуць тонкія аладкі.

Зноскі

  1. Напісанне Маніёк, Маніёт у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.80