Марабу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марабу
Mstork (Webb).jpg
Афрыканскі марабу
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leptoptilos Lesson, 1831

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   174918
NCBI   33588
EOL   104326

Марабу[1] (Leptoptilos) — род птушак з сямейства буслоў, у які ўваходзяць тры віды.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Птушкі з роду марабу ў памерах вагаюцца ад 110 да 150 см, размах крылаў складае ад 210 да 250 см. Верхняя частка цела і крылы ў марабу чорныя, ніжняя частка - белая. Ля пачатку шыі - белае жабо. Галава ў марабу лысая, з буйной і тоўстай дзюбай. У дарослых птушак на грудзях звісае скураны мяшок. Маладыя птушкі менш стракатыя, чым дарослыя. У адрозненне ад астатніх буслоў, марабу ў палёце не выцягвае шыю, а выгінае яе, быццам чапля.

Паводзіны[правіць | правіць зыходнік]

Марабу жывуць вялікімі калоніямі, засяляюць адкрытыя саваны, хмызняковую мясцовасць і марскія берагі, з'яўляюцца таксама ў вёсках у месцах скіду адходаў, каб знайсці там ежу. У іх харчаванне ўваходзіць падалка, а таксама жабы, насякомыя, маладыя птушаняты, яшчаркі і грызуны. Магутная дзюба дазваляе забіваць невялікіх жывёл, а жабо абараняе апярэнне ад гною і крыві з трупа.

Марабу можа адабраць здабычу ў некаторых драпежнікаў, напрыклад, арланаў. Таксама марабу можа есці яйкі і дзіцянятаў кракадзілаў.

Зноскі

  1. Напісанне Марабу ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.101