Марак Грахута
Ма́рак Граху́та (польск.: Marek Grechuta; 10 снежня 1945, Замасць — 9 кастрычніка 2006, Кракаў), польскі спявак, паэт і кампазітар.
Творчасць Грахуты звычайна адносяць да лёгкай формы прагрэсіўнага року з моцным уплывам джаз-року ці аўтарскай песні.
У час навучання ў Кракаве ён пазнаёміўся з кампазітарам Янам Канты Паўлюськевічам, разам з якім у 1967 заснаваў студэнцкае кабарэ Anawa. У тым самым годзе Марак узяў другое месца на VI Нацыянальным студэнцкім конкурсе музыкаў (польск.: VI Ogólnopolski Konkurs Piosenkarzy Studenckich), а таксама атрымаў узнагароду за песню Tango Anawa (бел.: Танга Анава), на свае словы і музыку Яна Паўлюськевіча. Ад 1968 ён выйграў яшчэ некалькі ўзнагародаў на Фестывалі польскай музыкі ў Аполі. У 1969 выканаў ролю другога плану ў фільме Анджэя Вайды Паляванне на мух (польск.: Polowanie na muchy). У 1971 пакінуў калектыў Anawa і заснаваў гурт «ВЕМ» (WIEM)[1]
Грахута не аднойчы запісваў песні, якія пазней рабіліся хітамі, папулярнымі ва ўсёй Польшчы. Супрацоўнічаў з кракаўскім тэатрам «СТУ Тэатар» (STU Theater). У 2003 плёнам супольнай працы Марака і папулярнага польскага гурта «Мыславіц» (Myslovitz) стаў новы запіс іх даўняй песні Kraków (бел.: Кракаў). Футбольны клуб «Карона» (Кельцы) выкарыстоўвае песню Марака Dni których nie znamy (бел.: Дні, якіх не ведаем) у якасці змагарнага гімну спартоўцаў.
Марак Грахута вучыўся на архітэктара ў Кракаўскім тэхналагічным універсітэце. Цікавіўся скульптурай і філасофіяй. Жонка Данута (у шлюбе з 1967), сын Лукаш.
Быў пахаваны на Раковіцкіх могілках у Кракаве.
Дыскаграфія [правіць]
- Marek Grechuta & Anawa (бел.: Марак Грахута энд Анава) (1970)
- Korowód (бел.: Карагод) (1971)
- Droga za widnokres (бел.: Шлях за далягляд) (1972)
- Magia obłoków (бел.: Магія аблокаў) (1974)
- Szalona lokomotywa (бел.: Шалёны лакаматыў) (1977)
- Pieśni Marka Grechuty do słów Tadeusza Nowaka (бел.: Песні Марка Грахуты на словы Тадэуша Новака) (1979)
- Wesele (бел.: Вяселле) (1980)
- Śpiewające obrazy (бел.: Малюнкі, што спяваюць) (1981)
- W malinowym chruśniaku (бел.: У малінавым кустоўі) (1984)
- Wiosna — ach to ty (бел.: Ах, вось ты, вясна) (1987)
- Krajobraz pełen nadziei (бел.: Краявід, поўны надзеі) (1989)
- Ocalić od zapomnienia (бел.: Абараніць ад забыцця) (1990)
- Piosenki dla dzieci i rodziców (бел.: Песні для дзяцей і бацькоў) (1991)
- Dziesięć ważnych słów (бел.: Дзесяць важных слоў) (1994)
- Niezwykłe miejsca (бел.: Нязвыклыя месцы) (2003)
