Маратхі, каста

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Воін маратхі

Мара́тхі (маратхі: :मराठा) — ваенная каста ў Заходняй Індыі.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што слова Маратаха пахозіць з санскрыту і азначае "вялікая ўлада" або "вялікія вознікі". Самі маратхі з часоў Шываджы адносілі сябе да варны кшатрыяў, нашчадкаў адной з дынастый, якая кіравала ў Дэкане. Даследчыкі XIX ст. лічылі маратхаў старажытным кланам, які меў іранскае і дравідыйскае паходжанне, або адносілі іх узнікненне да часоў Ашокі. Аднак сучасныя дасдедаванні сведчаць пра тое, што маратхі як каста ўзніклі адносна позна з прадстаўнікоў розных джаці, у тым ліку шудраў-рамеснікаў (Гл. каста). На поўдні Індыі вылучалася каста маратхаў-кавалёў. Гэта было вядома ў XVII ст., калі брахманы першапачаткова адмаўлялі Шываджы ў каранацыі, паколькі ён не быў з варны кшатрыяў.

Сучасныя маратхі падзяляюцца на шэраг родавых аб'яднанняў, якія вядуць сваё паходжанне ад розных правячых асоб. Жывуць пераважна ў індыйскіх штатах Махараштра, Гоа, Мадх'я-Прадэш, Гуджарат, Карнатака, Тамілнад і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Імперыя маратхаў у 1680 г.

Маратхі сталі шырока вядомыя дзякуючы Шываджы (1630 - 1680 гг.), які заснаваў Імперыю Маратхаў, што існавала з 1674 да 1818 г. і, у выніку, ахапіла вялізарную тэрыторыю (каля 2,8 млн км). Яны паспяхова вялі войны з Дэлійскім султанатам, аднак экспансія спынілася ў 1761 г. пасля бітвы пад Паніпатам. Пасля гэтага часу розныя кланы маратхаў фактычна кіравалі асобна або аўтаномна. З 1775 г. у іх справы пачала актыўна ўмешвацца Брытанская Ост-Індская кампанія. У выніку трох войн брытанцы здолелі захапіць імперыю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]