Маратхі, мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маратхі
Саманазва:

मराठी

Краіны:

Індыя

Рэгіёны:

Махараштра, Гоа, Даман і Дыу

Афіцыйны статус:

Махараштра

Агульная колькасць носьбітаў:

каля 72 млн

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Індаіранская галіна
Індаарыйская група
Паўднёвая падгрупа
Моўныя коды
ISO 639-1:

mr

ISO 639-2:

mar

ISO 639-3:

mar

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Маратхі (саманазва मराठी) - індаеўрапейская мова, родная для народа маратхі. Адна з 23 афіцыйных моў Індыі. Мае дзяржаўны статус у Махараштры, выкарыстоўваецца ў афіцыйных дакументах у Гоа і Даман і Дыу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Маратхі сфарміравалася на аснове моў санскрыт і апабраханша. Ранняя пісьмовасць вядомая з 1012 г. Першапачатковы росквіт прыйшоўся на XIII ст., калі яна выкарыстоўвалася на тэрыторыі сучаснага штата Махараштра ў якасці прыдворнай мовы, у справаводстве, паэзіі. На маратхі была перакладзена Бхагаватгіта. Сярэднявечная форма маратхі да нашых дзён выкарыстоўваецца ў рэлігійных богаслужэннях.

Наступны перыяд развіцця маратхі прыпадае на існаванне Імперыі Маратхаў у сяр. XVII - XVIII стст. У XIX ст. адбылося рэфармаванне, паступовае набліжэнне да гаварковых дыялектаў. З 1835 г. выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі.

Пісьмовасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісьмовасць на аснове дэванагары, але да сяр. XX ст. выкарыстоўваліся і іншыя формы пісьмовасці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]