Марафонская бітва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 38°07′05″ пн. ш. 23°58′42″ у. д. / 38.118056° пн. ш. 23.978333° у. д. (G) (O) (Я)

Грэка-персідскія войны
Бітва пры Марафоне
Дата 12 верасня 490 гады да н.э. 
Месца Марафон, Грэцыя
Вынік Перамога афінян
Бакі
Афіны,
Платэі
Персідская імперыя
Камандуючыя
Мільтыяд Малодшы,
Калммах
Датыс†,
Артаферн
Сілы бакоў
9 000 афінян,
1000 платэйцаў
каля 26 тысяч
Страты
192 грэка паводле Герадота каля 6400 паводле Герадота

Марафонская бітва (верасень 490 да н.э.): бітва ў час грэка-персідскіх войнаў на Марафонскай раўніне недалёка ад Афінаў.

Войска Афінаў разам з саюзнікамі (Мільтыяд; відаць, каля 11 тыс. ч.) узяло поўную перамогу над войскам Персідскай імперыі (Датыс і Артаферн; не меней за 20 тыс. ч.).

Перамога грэчаскага войска спыніла персідскае ўварванне ў Еўропу, узмоцніла саюз грэчаскіх полісаў. Бітва ўвайшла ў грэчаскую гісторыю і культуру як вузлавая, культавая падзея. Загінулыя пры Марафоне абагаўляліся, былі аб'ектамі рэлігійных ахвяраванняў. "Дух Марафону" зрабіў вялікі ўплыў на ўсё далейшае развіццё Антычнай Грэцыі.

Перамога пры Марафоне сталася таксама вузлом сусветнай гісторыі. Яна разбурыла міф пра персідскую непераможнасць, паклала пачатак серыі грэчаскіх перамог у грэка-персідскіх войнах. Бітва прадухіліла персідскае ўварванне ў Грэцыю, а потым, магчыма, і ў Еўропу, іх магчымы захоп, разбурэнне антычнай культуры.[1]

Перад бітвай[правіць | правіць зыходнік]

Грэчаскае войска стаяла табарам у прылеглых да Марафонскай раўніны гарах, каля вусця р. Урана, і магло добра бачыць персідскі табар, арганізаваны на раўніне пасля высадкі персідскага войска з караблёў. У сваю чаргу, грэчаскія сілы былі схаваныя ад пагляду з раўніны.

На грэчаскім баку савет 10, па колькасці грэч. плямён, выбарных стратэгаў на чале з палемархам аддаў галоўнае камандаванне аднаму са стратэгаў — Мільтыяду, прыхільніку рашучых дзеянняў і вальнай бітвы.

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Дакладная лічба войскаў з абодвух бакоў невядомая.

Максімальная колькасць войска, якое наогул маглі б выставіць тагачасныя Афіны, ацэньваецца як 30 тыс. ч. З меркаванняў эканомікі, стратэгіі і пад., звычайна прыймаецца, што на Марафонскіх палях прысутнічала каля 1/3 гэтай лічбы — 10 тыс. ч., да якіх дадаюць саюзны атрад з Платэяў (1 тыс. ч.), атрымліваючы 11 тыс. ч. Амаль уся гэтая колькасць складалася з цяжкой пяхоты (гл. Гапліты), у гэтай бітве грэчаскі бок не меў ані кавалерыі, ані лучнікаў. Спартанскае войска не паспела на дапамогу ў час, бо, як перадаецца гісторыкамі, не магло выйсці ў дарогу з-за прычын рэлігійнага характару.

Агульную колькасць людской сілы ў персідскім табары, разам з маракамі, табаровымі людзьмі, нявольнікамі і пад., ацэньваюць як значна большую, нават да 100 тыс. ч. Непасрэдна вайсковую сілу персідскага войска ацэньваюць па-рознаму, але не меней за 20 тыс. ч. Мелася кавалерыя і лучнікі.

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле тагачаснай традыцыі, воіны аднаго з аднаго племя ставалі на бітву поруч. Левае крыло грэчаскага войска склаў платэйскі атрад, палемарх Калімах узяў каманду над правым крылом грэчаскага войска, Фемістокл і Арыстыд камандавалі цэнтрам.

Недахоп сіл вымушаў Мільтыяда як мага выцягнуць фронт свайго войска, таму ён адыйшоў ад традыцыйнай тады аднастайнай у глыбіню фалангі, зняў частку сіл з цэнтру, якому дапамагала прыдатная для абароны мясцовасць, узмоцніў флангі (гл. таксама Выкарыстанае Мільтыядам развязанне...), і заняў, такім чынам, усю прыдатную для бітвы, незабалочаную шырыню раўніны.

Перад пачаткам бітвы

Бітва пачалася ўдзень, вальнаю атакай усяго грэчаскага войска. Каб пазбавіць персаў тых перавагаў, якія ім давала наяўнасць лучнікаў і кавалерыі, грэчаскі шыхт пераадолеў ~1,5 км ад падножжаў гор да персідскіх пастоў не павольным крокам, як звычайна, а бегма. Напад грэкаў заспеў персаў знянацку,[2] але і так тыя паспелі часткова стаць шыхтам, з атрадамі персаў і сакаў у цэнтры. Доўгія коп'і грэкаў далі ім спачатку перавагу, але потым папярэдне паслаблены грэчаскі цэнтр быў прарваны, пачаў з боем адступаць далінаю. Тымчасам, грэчаскія ўзмоцненыя флангі збілі і пагналі сваіх праціўнікаў, і, не гонячы тых, павярнулі і часткова атачылі цэнтр персідскага войска, лепшыя дывізіі персаў і сакаў. Тады і цэнтр пад Арыстыдам і Фемістоклам перайшоў у контр-наступ.

Падвойны ахоп, здзейснены грэч. войскам

Бітва трывала да цемры. Зброя і засцерагальнае ўзбраенне грэкаў (гл. Гапліты), іх фізічная падрыхтоўка, лепшая зладжанасць дзеянняў у шыхце, далі ім вялікую перавагу над лёгкім узбраеннем і нязладжанымі дзеяннямі персаў і сакаў. Увечары, ужо ў цемры, персідскі цэнтр не вытрымаў, і кінуўся ў бегства да стаянкі флоту.

Грэкі гналіся за ўцекачамі, білі, ужо пры святле паходняў паспрабавалі захапіць і караблі. Мяркуецца, што ў гэтай стадыі бітвы з грэчаскага боку ўдзельнічалі і лёгкаўзброеныя нявольнікі. Але персідскае войска бараніла свой флот з такою зацятасцю, што менавіта тут грэкі панеслі пераважную большасць сваіх стратаў, сярод якіх былі палемарх Калімах, стратэг Стэсілай, шмат іншых вядомых афінцаў. Грэкам дасталіся толькі 7 галер, рэшта змагла ўцячы.

Пасля бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Уночы пасля бітвы Датыс, які яшчэ меў даволі людзей, паспрабаваў выкарыстаць адсутнасць войска ў саміх Афінах, і скіраваў флот туды, каб паспрабаваць іх захапіць. Аднак, такое прадбачыў Мільтыяд, і, пакінуўшы Арыстыда з яго племем пільнаваць здабычы, павёў войска фарсаваным начным маршам да Афін. Раніцою, калі персідскі флот абыйшоў Суніюмскі мыс і выйшаў навідавок Афін, грэчаскае войска ўжо чакала на вышынях за горадам.

Усякая надзея на паспяховы працяг персідскай экспедыцыі знікла, флот вярнуўся ў Малую Азію.

Ужо добра па бітве, але яшчэ тады, калі на зямлі ляжалі мёртвыя, прыйшло спартанскае падмацаванне, 2 тыс. копійнікаў, пераадолеўшы ~240 км за тры дні. Яны прасілі, каб даць ім пабачыць поле бітвы, і, убачыўшы, вярнуліся ў Лакедэмон, услаўляючы Афіны і іх вычын.

Страты бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Страты бакоў падаюцца гісторыкамі як 192 з афінскага боку, 6400 з персідскага. Колькасць стратаў у платэйскім атрадзе не падаецца, але, верагодна, вялікіх, пагатоў, большых за афінскія, стратаў быць не магло.

Грэчаскія забітыя былі пахаваны ў вялікім кургане на полі бітвы, што было супраць іх тагач. традыцыі, паводле якой косці тых, хто загінуў за радзіму, штогод пераносіліся адусюль у пахавальню ў Керамеікасе. Тамсама былі пастаўлены 10 калон (не захаваліся), па колькасці плямён, з імёнамі загінулых. Персідскія загінулыя былі пахаваныя пад асобным курганам, нявольнікі — пад трэцім. Асобны помнік быў пастаўлены на гонар Мільтыяда.

Пасля падзей[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстанае Мільтыядам развязанне — уваход у бітву з нераўнамерным у глыбіню пастраеннем — яшчэ каля 100 гадоў, да часоў Эпамінонда і бітваў пад Леўктрамі і Мантынеямі, не паўтаралася ў антычным свеце.

Зноскі

  1. На думку Э.Крызі.
  2. З-за адноснай малалікасці грэкаў, іх атакі адною пяхотай, персы спачатку наогул палічылі іх атаку нападам купкі шалёных або самагубцаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]