Мараўская марка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герб маркграфства Мараўскага

Мараўская марка (Мараўскае маркграфства) — марка, якая існавала на тэрыторыі Маравіі (у сучаснай Чэхіі).

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова Мараўская марка — як і Усходняя марка, Карніёльская марка і Карантанская марка — была ўтворана на былых славянскіх землях, якія раней уваходзілі ў склад Вялікай Маравіі, калі гэта дзяржава напачатку X стагоддзя пала пад націскам венграў. Пасля таго, як у 955 годзе чэшскі князь Баляслаў I Грозны ў саюзе з усходне-франкскім каралём Атонам I у бітве на рацэ Лех разграміў венграў, Маравія была далучана да Чэшскага княства. У 955 годзе польскі князь Баляслаў I Храбры заваяваў Маравію і ўключыў яе ў склад сваёй дзяржавы, пакуль напачатку XI стагоддзя чэшскі князь Бржэціслаў I не адваяваў яе назад.

Мараўскія княствы[правіць | правіць зыходнік]

У 1054 годзе князь Бржэціслаў I пастанавіў, што старэйшы ў родзе павінен кіраваць у Празе, а малодшыя атрымліваюць Маравію і павінны падпарадкоўвацца старэйшаму князю. Паводле гэтага старэйшы сын Бржэціслава, Спытыгнеў II, стаў у 1055 годзе князем Чэхіі, а Маравія была падзелена на 2 часткі, якія атрымалі другі і трэці сын Бржэціслава. Ураціслаў атрымаў частку Маравіі са сталіцай у Оламаўцы (Оламаўцкае княства), Конрад у выніку частку Маравіі са сталіцай у Брно, якая склала Брненскае княства. Пазней з яго вылучылася Зноемскае княства.

Утварэнне маркграфства[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 1182 годзе імператарам Фрыдрыхам I Барбаросай тытул маркграфа Маравіі атрымаў Конрад II Ота, які аб'яднаў у сваіх руках 3 мараўскія княствы. Паводле Сіцылійскай Залатой булы, якую даў у 1212 годзе імператар Фрыдрых II, маркграф Маравіі Уладзіслаў Індржых, брат караля Пржэмысла Отакара I, атрымаў шэраг прывілеяў. Маравія пры гэтым лічылася ленам караля Чэхіі, які пры адсутнасці спадчыннікаў у маркграфа пасля яго смерці вярталася да караля.

Пад уладай Габсбургаў[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны герб Маравіі ў 1848—1915 гг.

Пасля таго, як у 1526 годзе чэшскі трон атрымаў у спадчыну Фердынанд I Габсбург, Маравія стала часткай Габсбургскай манархіі. Апошні раз Маравія кіравалася асобна ад Чэхіі ў 1608 годзе, калі яна падтрымала Мацвея ў яго барацьбе супраць імператара Рудольфа II. Пасля таго, як у 1611 годзе Рудольф саступіў трон Мацвею, Маравія стала кіравацца непасрэдна з Вены, а тытул маркграфа Маравіі быў далучаны да тытулатуры караля Багеміі.

З 1867 годзе маркграфства Маравія стала кароннай зямлёй у складзе Цыслейтаніі — аўстрыйскай часткі Аўстра-Венгрыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]