Маргарыта Бургундская, каралева Францыі
| Маргарыта Бургундская фр.: Marguerite de Bourgogne |
|||
![]() |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 29 лістапада 1314 — 30 красавіка 1315 | |||
| Папярэднік: | Іаана I Наварская | ||
| Пераемнік: | Клеменцыя Анжуйская | ||
|
|||
| 23 верасня 1305 — 30 красавіка 1315 | |||
| Папярэднік: | Іаана I Наварская | ||
| Пераемнік: | Клеменцыя Анжуйская | ||
| Нараджэнне: | 1290 | ||
| Смерць: | 30 красавіка 1315 замак Шато-Гаяр |
||
| Дынастыя: | Старэйшы Бургундскі дом | ||
| Бацька: | Роберт II Бургундскі | ||
| Маці: | Агнэса Французская | ||
| Муж: | Людовік X Сварлівы | ||
| Дзеці: | Жанна II Наварская | ||
Маргарыта Бургундская (фр. Marguerite de Bourgogne; 1290 - 30 красавіка 1315) — каралева Францыі з 1314 па 1315 (намінальна).
Біяграфія [правіць]
Бацькі: Рабер II, герцаг Бургундскі і Агнэса Французская, дачка караля Францыі Людовіка IX Святога. 23 верасня 1305 года была выдадзена замуж за будучага караля Людовіка X. У 1314 годзе на пару з Бланкай Бургундскай была абвінавачана ў шлюбнай нявернасці і пасаджана ў крэпасць Шато-Гаяр, дзе, хутчэй за ўсё, была забіта, калі яе мужу Людовіку X захацелася жаніцца - на Клемецыі Венгерскай.
У дачыненні да адзінай дачкі Маргарыты — будучай каралевы Навары Жанны II — былі сумненні, ці народжана яна ад Людовіка ці ад стайніка Філіпа д`Анэ, палюбоўніка Маргарыты. Гэтыя сумненні сыгралі не апошнюю ролю ў справе адхілення Жанны ад наследавання кароны Францыі, і прыняцця так званага салічнага закона, які ў сваю чаргу ўрэшце прывёў да перапынення асноўнай галіны дынастыі Капетынгаў і пачатку Стогадовай вайны.
Літаратура [правіць]
- Weir, Alison. Isabella. — NY: Ballantin Bookc, 2005, 487 з., ISBN 0-345-45319-0
Спасылкі [правіць]
- Dukes of Burgundy 1032-1361 (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 5 лютага 2010.
- Margarete von Burgund, Kronprinzessin von Frankreich, Königin von Navarra (ням.) . Die Genealogie der Franken und Frankreichs - Die fränkischen Adelsgeschlechter des Mittelalters. Праверана 5 лютага 2010.
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
