Маргарыта Захараўна Савіцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргарыта Захараўна Савіцкая
Дата нараджэння 16 красавіка 1928(1928-04-16) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Міхаіл Андрэевіч Савіцкі
Род дзейнасці мастачка
Жанр бытавы жанр, пейзаж і партрэт
Вучоба
Член у

Маргарыта Захараўна Савіцкая (16 красавіка 1928, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1959). У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1959 года. Працуе ў бытавым жанру, жанру пейзажа і партрэта.

Карціны: «У полі» (1959), «Лета» (1962), «Гімнасты» (1963), «Хлеб партызанам» (1967), «Восень» (1970, разам з Л. Ізмайлавай), «Дарога на Слонім» (1981), «Раніца на Іслачы» і «Лясное возера» (1985). Аўтар партрэтаў народнага мастака М. Савіцкага (1981), «Дзяўчынка» (1984) і інш. Мастацтва М. Я. Савіцкай адметна вобразным раскрыццём сутнасці з’явы, каларыстычнымі сродкамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Савіцкая Маргарыта Захараўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — С. 559—600. — 742 с. — 9 500 экз.
  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б.А.Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 473. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. Книга 3. Герои Социалистического Труда, заслуженные работники народного хозяйства, культуры, художники и писатели — Горки, 2015. — С. 50. — 64 с. (руск.)