Маргарыта Ксіргу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргарыта Ксіргу
Margarita Xirgu
у 1910 годзе
у 1910 годзе
Дата нараджэння 18 ліпеня 1888(1888-07-18)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1969(1969-04-25)[3][4][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Miquel Ortín Paesa[d] і Josep Arnall[d]
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса, тэатральны рэжысёр, theater director, дырэктарка школы
Тэатр
Узнагароды

Q110402243? (1934)

IMDb ID 0944584
Сайт margaritaxirgu.es (ісп.) (катал.)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маргарыта Ксіргу (ісп.: Margarita Xirgu; 1888-1969) — іспанская і аргенцінская актрыса, тэатральны тэатральны рэжысёр, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маргарыта Ксіргу нарадзілася 17 ліпеня 1888 года ў Молінс-дэ-Рэй. У 1896 годзе сям'я пераехала ў Барселону. У юнацтве, у Барселоне, гуляла ў аматарскіх спектаклях, у п'есах мясцовых аўтараў, якія пісалі на каталонскай мове. Ужо ў 1906 годзе яна набыла вядомасць згуляўшы ролю Бланкі ў спектаклі «Мора і неба» А. Гімеры на сцэне прафесійнага тэатра «Ромэ». У 1907 годзе памірае бацька Маргарыты і яна становіцца карміцелем сям'і: маці і малодшага брата.

З 1908 па 1914 выступала ў тэатры «Прынсіпаль» (Барселона). З 1914 года выступае ў Мадрыдзе, з поспехам выконваючы ролі ў п'есах сучасных драматургаў, гуляла бытавыя і трагедыйныя ролі. Праславілася выкананнем роляў у п'есах Гарсія Лоркі. Трагедыйны талент у поўнай меры раскрыўся ў спектаклі «Медэя».

З 1933 года выступала на Кубе і ў Мексіцы. У 1939 годзе да ўлады прыйшоў Франка і Маргарыта Ксіргу адмовілася ад вяртання на радзіму. Актрыса перабралася ў Аргенціну, дзе пачалася яе дзейнасць у якасці рэжысёра тэатра. Яна ставіла класічную і сучасную драматургію. Маргарыта Ксіргу кіравала Нацыянальным тэатрам у Мантэвідэа (Уругвай).

Зноскі

  1. а б в Margarita Xirgu Subirá // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.margaritaxirgu.es/biografi/biografi/index.html Праверана 29 студзеня 2018.
  3. Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  4. Margarita Xirgu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]