Маргарэт Мітчэл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргарэт Мітчэл
Margaret Mitchell
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Margaret Munnerlyn Mitchell
Псеўданімы Margaret Mitchell
Дата нараджэння 8 лістапада 1900(1900-11-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1949(1949-08-16)[2][4][…] (48 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Бацька Eugene Mitchell[d]
Маці Maybelle Stephens Mitchell[d]
Муж Berrien Kinnard Upshaw[d] і John Robert Marsh[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, раманіст, сцэнарыст, журналістка, празаік
Гады творчасці 1936—1949
Жанр любоўны раман[d]
Мова твораў англійская
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маргарэт Манэрлін Мітчэл (англ.: Margaret Munnerlyn Mitchell; 8 лістапада 1900, Атланта, штат Джорджыя, ЗША — 16 жніўня 1949) — амерыканская пісьменніца, аўтар рамана-бестсэлера «Знесеныя ветрам» (англ.: Gone with the Wind). Раман, які выйшаў у 1936  годзе атрымаў прэмію Пуліцэра, атрымаў больш 70 выданняў у ЗША, быў перакладзены на 37 моў свету, экранізаваны ў 1939 рэжысёрам Віктарам Флемінгам, «Знесеныя ветрам» атрымаў 10 прэмій «Оскар».

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Маргарэт Мітчэл нарадзілася ў сям’і адваката Юджына (Eugene) Мітчэла і Марыі Ізабелы. Брат Маргарэт, Стэфан, быў на чатыры гады старэйшы за яе. Дзяцінства Маргарэт прайшло літаральна на каленах у ветэранаў Грамадзянскай вайны і сваякоў па матчынай лініі, якія жылі падчас вайны. Уражлівае дзіця заўсёды захаплялася аповедамі пра Грамадзянскую вайну, якія чула ад бацькоў. Пачаўшы вучобу, яна спачатку наведвае Вашынгтонскую Семінарыю, затым у 1918 годзе паступае ў прэстыжны жаночы Сміцкі каледж (штат Масачусетс). Яна вяртаецца ў Атланту, каб узяць кіраванне над гаспадаркай на сябе, пасля смерці маці ад вялікай іспанскай пандэміі грыпу ў 1918 (Мітчэл пазней выкарыстоўвае гэту важную сцэну са свайго жыцця, каб інсцэнаваць трагедыю Скарлет, якая пазнала пра смерць маці ад тыфа, калі яна вярнулася на плантацыю Тары).

У 1922 пад імем Пегі (яе школьная мянушка) Мітчэл пачынае працу журналісткі, становячыся вядучым рэпарцёрам газеты Атланта Джорнал. У тым жа годзе яна выходзіць замуж за Бер’ена Кінарда Апшоу, аднак ужо праз некалькі месяцаў яны разводзяцца. У 1925 годзе яна выходзіць замуж за Джона Марша. Траўма лодыжкі, атрыманая ў 1926 годзе, робіць працу рэпарцёра немагчымай, і яна сыходзіць з рэдакцыі газеты.

Заахвочваная мужам, Маргарэт пачала працу над раманам, якая працягвалася дзесяць гадоў. Эпізоды пісаліся выпадкова, затым збіраліся разам. Рэдактар буйнага выдавецтва, які прыбыў у Атланту, пазнаў пра аб’ёмны манускрыпт (больш за тысячу друкаваных старонак). Мітчэл не адразу пагадзілася апублікаваць кнігу (ранейшая назва — «Заўтра — новы дзень»). На працягу наступнага года Мітчэл правяла карпатлівую працу над тэкстам, асаблівая ўвага звярталася на гістарычныя дэталі і даты. Назва змяняецца на «Знесеныя ветрам» (радок з верша Эрнеста Даусона). Выпуск кнігі адбыўся ў чэрвені 1936 года, суправаджаючыся велізарнай рэкламнай падтрымкай, у якой актыўную ролю адыгрывала сама Мітчэл. У 1937 годзе кніга атрымала Пулітцэраўскую прэмію. Аўтар сама сур’ёзна займалася справамі продажу рамана, рэгулюючы фінансавыя пытанні, кантралюючы выданні на іншых мовах.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычны раман «Знесеныя ветрам» (1936, экранізацыя 1939) пра жыццё амерыканскага Поўдня ў час грамадзянскай вайны 1861-65 і ў перыяд рэканструкцыі. У рамане крытычна асэнсоўваецца «паўднёвы міф» пра веліч плантатарскага Поўдня, пра высакароднасць і вытанчанасць паўднёвых джэнтльменаў, пра еднасць белых і чорных. Пасмяротна апублікавана кніга «Лісты Маргарэт Мітчэл пра „Знесеныя ветрам“, 1936—1949» (1976).

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. а б в Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  3. а б Митчелл Маргарет // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Митчелл Маргарет // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]