Маркізцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Маркізцы
(Enana)
Pareu haka.jpg
Агульная колькасць каля 8,2 тыс.
Рэгіёны пражывання Flag of French Polynesia.svg Французская Палінезія
Мова маркізская
Рэлігія політэізм, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы рапануі, гавайцы

Маркізцы (саманазва Enana, літаральна "людзі") — палінезійскі народ, карэннае насельніцтва Маркізскіх астравоў. Прыкладная колькасць у Французскай Палінезіі — 8,2 тыс. чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Антраполагі адносяць карэннае насельніцтва Маркізскіх астравоў да тыповых палінезійцаў з ярка акрэсленымі высокім ростам, асмуглай скурай, шырокімі тварамі і насамі. Лічыцца, што яны - нашчадкі перасяленцаў з Тонга і Самоа, якія прыбылі на астравы каля 2000 - 2200 гадоў таму.

Першыя насельнікі астравоў жылі на ўзбярэжжы, займаліся ловам рыбы і марскіх чарапах, а таксама палявалі на птушак. Але рост насельніцтва вымусіў іх у XIXV стст. засяліць цэнтральныя часткі астравоў, асвоіць сельскую гаспадарку.

З аднаго боку, стромкія ўзбярэжныя скалы Маркізскіх астравоў рабілі плаванні паміж імі дастаткова небяспечнымі, таму жыхары кожнага вострава жылі ў адноснай ізаляцыі. З іншага боку, маркізцы адважваліся прадпрымаць далёкія экспедыцыі. Яны адкрылі Гавайскія астравы і востраў Рапануі. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што маркізцы наведвалі Паўднёвую Амерыку і прывезлі адтуль у Акіянію батат. Міграцыям садзейнічалі сталыя войны паміж рознымі групамі астравіцян.

У 1596 г. Маркізскія астравы былі адкрытыя іспанскім марплаўцам Альвара Менданья дэ Нейра. Першы кантакт скончыўся ваеннымі дзеяннямі. Каля 200 астравіцян было забіта. З кан. XVIII ст. Маркізскія астравы наведвалі еўрапейскія мараплаўцы і гандляры. Некаторы час каланіяльную экспансію стрымлівалі ваяўнічасць маркізцаў, а таксама распаўсюджаны звычай рытуальнага канібалізму.

Гандляры імкнуліся мець магчымасць весці перагаворы з адным вярхоўным правадыром. таму аказвалі дапамогу, у тым ліку сучаснай зброяй, тым, каго лічылі найбольш прыдатным да кіравання. У выніку, у кан. 1830-ых гг. паміж маркізцамі пачаліся жорсткія ўзаемныя войны. Барацьба прыняла востры характар з-за дзейнасці брытанскіх пратэстанцкіх і французскіх каталіцкіх місіянераў, якія бачылі поспех іх місіі ў перамозе прыняўшага іх веру правадыра. Але гэта прывяло толькі да знішчэння значнай колькасці тубыльцаў. Некаторыя мясцовасці аказаліся пакінутымі. Варожыя адносіны паміж пратэстантамі і каталікамі Тур Хеердал бачыў яшчэ ў 1930-ых гг.

Мяркуюць, што ў некаторыя перыяды гісторыі насельніцтва Маркізскіх астравоў дасягала 100 тыс. чал. Але ў выніку сутыкнення з еўрапейцамі яго колькасць паменшылася. У 1838 г. прыкладная колькасць карэнных маркізцаў складала ўжо толькі 20 тыс. чал. У 1887 г. французы зафіксавалі 5246 чал., а ў 1945 г. - 2,5 тыч. чал. Прычынамі гэтага, аднак, было не столькі фізічнае вынішчэнне, а смерць ад эпідэмічных хваробаў, якія ненаўмысна распаўсюджвалі еўрапейцы, а пазней таксама міграцыя з астравоў на Таіці і ў іншыя краіны.

У 1842 г. французы абвясцілі аб далучэнні Маркізскіх астравоў да Францыі. Спроба супраціўляння з боку мясцовых правадыроў была задушана сілай. У 1863 г. былі ўведзеныя жорсткія законы, якія рэгламентавалі наведванне царквы і школы, а таксама нашэнне вопраткі. Асабліва актыўна дзейнічалі нямецкія гандляры, якія ўвозілі на астравы алкагольныя вырабы і опіўм (гл. Наркотык). Значная частка ўлады захоўвалася ў руках спадчынных правадыроў, але ў 1902 г. была ўведзена новая сістэма землеўладання, што прывяло да страты зямельных валоданняў простымі абшчыннікамі і правадырамі. Былі згубленыя шматлікія культурныя навыкі.

У 1904 г. закон аб наяўнасці дыпломаў у настаўнікаў фактычна забараніў місіянерскія школы, так што амаль 20 гадоў на Маркізскіх астравах адсутнічала сістэма адукацыі. Канчаткова французскія грамадзянскія школы ўкараніліся толькі пасля 1965 г. Да нашага часу Маркізскія астравы з'яўляюцца найменш эканамічна развітай часткай Французскай Палінезіі.

Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі заняткамі астравіцян здаўна былі сельская гаспадарка і лоў рыбы. Вырошчвалі батат, тара, вельмі важнае месца займала хлебнае дрэва.

Вялікія пашыраныя патрылакальныя сем'і аб'ядноўваліся ў племянныя групы, якія насялялі пэўную частку вострава. На востраве Нуку-Хіва ў пач. налічвалася каля 10 - 15 племянных груп, на чале якіх стаялі правадыры. Іх улада перадавалася па спадчыне, але значна саступала магутнасці правадыроў некаторых іншых палінезійскіх народаў - гавайцаў, таіцян, танганцаў. Кожны маркізскі правадыр меў невялікую дружыну, у склад якой уваходзілі яго блізскія сябры і паплечнікі. Пад час ваенных дзеянняў выбіраўся часовы ваенны правадыр, бо спадчынныя правадыры ў вайне не ўдзельнічалі. Вялікую ролю таксама мелі жрацы таўа, якія рэгулявалі з дапамогай табу паўседзённае жыццё. Часта яны прыходзіліся сваякамі спадчынных правадыроў.

Пад час ваенных дзеянняў выкарыстоўвалі даспехі з звязаных або зклееных разам кавалкаў драўніны. Для абароны грудзяў вешалі на шыю шырокія ракавіны малюскаў. Галоўным відам зброі была булава. Войны вяліся за землю, а таксама жанчын. Быў распаўсюджаны звычай канібалізму ў адносінах да ваеннапалонных.

Маркізцы любілі ўпрыгожвацца дыядэмамі з птушынага пер'я, кветкамі, рабілі татуіроўку. Чым больш высакародным лічыўся чалавек, тым больш татуіраваў сябе. Простыя людзі мелі татуіроўку толькі на сцёгнах. Мужчыны вышчыпвалі валасы на твары і іншых частках цела з дапамогай прыстасавання з ракушак.

Маркізцы славіліся як выдатныя разьбяры па дрэву і каменю. Распаўсюджаны скулптуры цікі. Папулярныя забавы - песні, танцы, хада на хадулях і інш. Музычныя інструменты маркізцаў - барабан і музычны лук (прылада накшталт арфы).

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Мова карэнных маркізцаў уяўляе сабой некалькі дыялектаў, з якіх асабліва вылучаюцца паўночны і паўднёвы. Часам яны разглядаюцца як самастойныя мовы. Пісьмовасць на аснове лацінкі.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнасці маркізцы спавядалі політэізм, верылі ў шматлікіх багоў і духаў. Асаблівую ролю адыгрываў культ бога мора Тангароа. Маркізцы верылі, што пасля смерці душы высакародных людзей трапляюць на нябёсы, а простых - у падводны свет. Памерлых хавалі ў лодках, якія потым накіроўвалі ў акіян. Пазней распаўсюдзіліся звычаі захавання чарапоў правадыроў. Простых людзей хавалі на дрэвах або ў пячорах.

У XIX ст. шырока распаўсюдзілася хрысціянства.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]