Маркіян Якаўлевіч Германовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маркіян Якаўлевіч Германовіч
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1895(1895-10-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1937(1937-09-20) (41 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыяСцяг СССР СССР
Род войскаў Пяхота
Гады службы … — 31.05.1937
Званне
Камкор
Камкор
Камандаваў ВАММ РСЧА
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1920 Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1925

Маркіян Якаўлевіч Германовіч (29 кастрычніка 1895, в. Дзяменічы, Брэст-Літоўскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці — 20 верасня 1937, г. Масква) — савецкі военачальнік, камкор, кавалер двух ордэнаў Баявога Чырвонага Сцяга.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 кастрычніка 1895 года ў в. Дзяменічы Брэст-Літоўскага павета Гродзенскай губерні, выхадзец з сялян, беларус.

Служыў у Рускай Імператарскай арміі з 1915 года[1], скончыў ваеннае вучылішча, штабс-капітан.

Член ВКП(б) з 1918 года, адукацыя вышэйшая, у Чырвонай Арміі камкор (1935).

Грамадзянская вайна ў Расіі[правіць | правіць зыходнік]

У 1918—1921 займаў пасады камандзіра батальёна 15-га пяхотнага палка, камандзір 3 (138)-й стралковай брыгады 46-й стралковай дывізіі  (руск.), начальніка 52-й стралковай дывізіі  (руск.), 15-й стралковай дывізіі  (руск.), 23-й стралковай дывізіі  (руск.).

Удзельнік разгрому англа-амерыканскіх інтэрвентаў на Поўначы, арміі Урангеля, банд Махно[1].

У гады мірнага будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1921—1922 камандзір 3-й стралковай дывізіі.

21 красавіка 1922 года Савет Працы і Абароны прыняў пастанову аб арганізацыйных зменах ва Узброеных Сілах Украіны і Крыма — аб зліцці Кіеўскай і Харкаўскай ваенных акругаў. Кіеўская ваенная акруга і Харкаўская ваенная акруга былі аб’яднаны ў Паўднёва-Заходнюю ваенную акругу.

Камандуючым войскамі акругі прызначаны М. Я. Германовіч.

21 красавіка 1922 года Паўднёва-Заходняя ваенная акруга атрымала новую назву Украінская ваенная акруга (гл. Кіеўская ваенная акруга).

М. Я. Германовіч быў прызначаны камандзірам 15-й стралковай дывізіі, якой камандаваў у 1922—1924. Далей займаў пасады ў 1924—1925 камандзіра 23-й стралковай дывізіі, у 1925—1926 камандзіра 5-га стралковага корпуса, у 1926—1931 памочніка камандуючага войскамі Беларускага ВА[1], у 1931—1933 памочніка камандуючага войскамі Сярэдне-Азіяцкай ВА, Маскоўскай ВА, у 1933—1936 начальніка Ваеннай акадэміі матарызацыі і механізацыі РСЧА, у 1936—1937 члена Ваеннага Савета пры наркаме абароны СССР, намесніка камандуючага войскамі Ленінградскай ВА[1].

Член ЦВК БССР у 1925-27, кандыдат у члены ЦВК БССР у 1927-28[1].

Рэпрэсіі[правіць | правіць зыходнік]

Звольнены з РСЧА 31.05.1937. Арыштаваны 7.08.1937, пражываў па адрасе: Ленінград, Артылерыйская вул., д. 10, кв. 6.

Асуджаны Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда 20.9.1937 па абвінавачванні ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі. Расстраляны 20.9.1937. Рэабілітаваны 6.4.1957.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга (1920, 1925).

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

На радзіме і ў Жабінцы яго імем названы вуліцы.

Зноскі

  1. а б в г д Германович Маркиан Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 145-146. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краснознамённый Киевский. Очерки истории Краснознамённого Киевского военного округа (1919—1979). Издание второе, исправленное и дополненное. Киев, издательство политической литературы Украины, 1979.
  • Военный энциклопедический словарь. М., Военное издательство, 1984. С.763-УкрВО;с.838-ЮЗВО.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Черушев Н. С., Черушев Ю. Н. Расстрелянная элита РККА (командармы 1-го и 2-го рангов, комкоры, комдивы и им равные): 1937—1941. Биографический словарь. — М.: Кучково поле; Мегаполис, 2012. — С. 69—70. — 496 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-9950-0217-8.
  • Григорян А. М., Мильбах В. С., Чернавский А. Н. Политические репрессии командно-начальствующего состава, 1937—1938 гг. Ленинградский военный округ. — СПб.: Издательство Санкт-Петербургского университета, 2013. — С. 68. — 423 с. — ISBN 978-5-288-05282-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]