Маркіён
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Маркіён | |
![]() |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Дата смерці: | |
| Школа/традыцыя: | |
| Паслядоўнікі: |
Маркіяніты |
Маркіён з Сінопы (стар.-грэч. Μαρκίων Σῐνώπην, каля 85-160) — раннехрысціянскі ерэтык.
Нарадзіўся ў чарнаморскім горадзе Сіноп. Быў блізкі да вучэння гностыкаў. Стварыў сваю абшчыну ў Рыме пасля выгнання з хрысціянскай абшчыны. Маркіён адмаўляў Стары запавет і лічыў яўрэйскага Яхве злым богам; новазапаветны бог лічыўся ім добрым богам, які супрацьстаіць Яхве. Маркіён патрабаваў ад сваіх паслядоўнікаў аскетычнага жыцця і вучыў, што целы людзей не будуць уваскрэшэныя, у адрозненні ад душы.
Маркіён таксама быў адным з першых, хто паспрабаваў аб'яднаць хрысціянскія тэксты ў адзіны канон. Яго версія канона уключала Евангелле ад Лукі і 10 апостальскіх пасланняў.
| Гэта пачатак артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтую зацемку па магчымасці варта замяніць больш дакладнай. |
