Марк Спіц
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 9 сакавіка 2013.
| Алімпійскія ўзнагароды | ||
| Плаванне (мужчыны) | ||
| Золата | Мехіка 1968 | Эстафета 4х100 м вольны стыль |
| Золата | Мехіка 1968 | Эстафета 4х200 м вольны стыль |
| Золата | Мюнхен 1972 | 100 м батэрфляй |
| Золата | Мюнхен 1972 | 100 м вольны стыль |
| Золата | Мюнхен 1972 | 200 м батэрфляй |
| Золата | Мюнхен 1972 | 200 м вольны стыль |
| Золата | Мюнхен 1972 | Эстафета 4х100 м вольны стыль |
| Золата | Мюнхен 1972 | Эстафета 4х100 м змяшаная |
| Золата | Мюнхен 1972 | Эстафета 4х200 м вольны стыль |
| Серабро | Мехіка 1968 | 100 м батэрфляй |
| Бронза | Мехіка 1968 | 100 м вольны стыль |
Марк Эндру Спіц (англ.: Mark Andrew Spitz, нар. 10 лютага 1950 г., Мадэста, штат Каліфорнія, ЗША) — знакаміты амерыканскі плывец яўрэйскага паходжання, адзін з чатырох 9-кратных алімпійскіх чэмпіёнаў у гісторыі спорту (разам з Паава Нурмі, Ларысай Латынінай і Карлам Льюісам). Першы чалавек, які заваяваў 7 залатых алімпійскіх медалёў на адных Гульнях (Мюнхен-1972). Майкл Фелпс перасягнуў гэты вынік і з'яўляецца 14-кратным алімпійскім чэмпіёнам, заваяваўшы 8 залатых алімпійскіх медалёў на адных Гульнях (Пекін-2008).
Дасягненні Марка Спіца:
- Усталяваў 33 сусветныя рэкорды
- Прызнаваўся лепшым плыўцом свету ў 1969, 1971 і 1972
- Выйграў 5 залатых медалёў на Панамерыканскіх гульнях у 1967
- Выйграў 10 залатых медалёў на Маккавейскіх гульнях у 1965 і 1969
- У 1985 адкрываў Маккавейскія гульні, а ў 2005 быў сцяганосцам зборнай ЗША на гэтых Гульнях.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт Марка Спіца (англ.)
- Марк Спіц — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Марк Спіц на сайце МОК (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра плыўцоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра прызёра Алімпійскіх гульняў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Уладальнікі 6 і больш залатых алімпійскіх медаляў (33 чалавека) | |
|---|---|
| 18-разовыя | |
| Дзевяціразовыя |
|
| Васьміразовыя | |
| Сяміразовыя | |
| Шасціразовыя | |
Катэгорыі:
- Асобы
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Каліфорніі
- Плыўцы ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны па плаванні
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года
- Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года
- Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
- Спартсмены на Макабіянскіх гульнях

