Марк Уільямс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марк Уільямс
Mark James Williams
Фота
 
Дата нараджэння: 21.03.1975
Месца нараджэння: Блайнай-Гвэнт, Уэльс
Грамадзянства: Flag of Wales 2.svg Уэльс
Прафесійная кар'ера: 1992 — ...
Найвышэйшы рэйтынг: 1 (2000/2001, 2001/2002, 2003/2004, 2011/2012)
Цяперашні рэйтынг: 18 (10 лютага 2014)
Прызавыя грошы: > £4,000,000
Найвышэйшая серыя: 147 (2 разы: Чэмпіянат свету 2005,
Еўрапейскі тур 2010/2011 - Этап 3)
Колькасць соценных серый: 298
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 18
Міні-рэйтынгавыя турніры: 2
Іншыя прафесійныя турніры: 5
Чэмпіён свету: (2000, 2003)


Марк Джэймс Уільямс (англ.: Mark James Williams; нар. 21 сакавіка 1975, Блайнай-Гвэнт, Уэльс) — валійскі прафесійны гулец у снукер. Двухразовы чэмпіён свету па снукеру (2000 і 2003). Уільямс атрымаў мянушку "валійская машына па забіванні шароў" (англ.: "The Welsh Potting Machine") за сваё выбітнае майстэрства пры гульні адзіночных шароў. Знаходзіўся на першым радку сусветнага рэйтынгу на працягу трох поўных сезонаў (2000-2002, 2003/2004).

Марк Уільямс стаў першым леварукага гульцом, які выйграў сусветнае першынство. Уключаючы два тытула чэмпіянату свету і два тытула чэмпіянату Вялікабрытаніі, ён выйграў 18 рэйтынгавых турніраў (пятае месца ў гісторыі па колькасці перамог). Акрамя таго, Уільямс двойчы выйграваў Мастэрс - найбуйнейшы запрашальны турнір - у 1998 і 2003 гадах. У сезоне 2002/2003 Марк стаў трэцім снукерыстам у гісторыі (пасля Стыва Дэвіса і Стывена Хендры), які выйграў усе турніры трайной кароны (чэмпіянат Вялікабрытаніі, Мастэрс і чэмпіянат свету) за сезон. Пасля другой перамогі на найбуйнейшым снукерным турніры Уільямс стаў губляць форму і вылецеў з топ-16 у сезоне 2007/2008, але здолеў вярнуць сваё месца сярод 16 лепшых гульцоў у сезоне 2009/2010.

За сваю выдатную прафесійную кар'еру, якая пачалася ў 1992 годзе, Марк Уільямс зрабіў больш за 250 соценных серый, у тым ліку дзве максімальныя серыі. Акрамя таго, ён зарабіў больш за 4 мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]