Марлон Брандо

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Марлон Брандо ў фільме "Трамвай «Жаданне»"

Марлон БРАНДО (3 красавіка 1924, Амаха, Небраска, ЗША1 ліпеня 2004, Лос Анжэлес, ЗША), амерыканскі акцёр кіно і тэатра, рэжысёр. Уважаны за аднаго з найвыбітнейшых амерыканскіх актораў.

Вучыўся ў ваеннай акадэміі, у тэатральным класе школы сацыяльных даследаванняў, а потым у Акцёрскай студыі Лі Страсберга. У 1944. дэбютаваў у тэатры на Брадвеі ў п'есе «Я памятаю маму», а ў 1950 - у кіно (фільм «Мужчыны»).

Для акцёрскай манеры Б. уласцівы непасрэдная эмацыянальнасць, імправізацыйны талент, прыцягальнасць і г.д. Свой уласны стыль ён распрацаваў па сістэме Станіслаўскага. Яго ігра мела уплыў на такіх актораў як Джэймс Дін, Роберт Дэ Ніро, Пол Ньюман. Дыяпазон яго акцёрскіх здольнасцей надзвычай шырокі - ад псіхалагічных драм да лёгкіх камедый. Найбольш удалыя і складаныя ролі сыграў у фільмах «Пагоня» (1965), «Хросны бацька» (1972; прэмія «Оскар»), «Апошняе танга ў Парыжы» (1972), «Апакаліпсіс сёння» (1979), «Дон Жуан дэ Марка» (1995). Здымаўся ў кінастужках вядомых амерыканскіх і еўрапейскіх рэжысёраў - Ф.Ф.Копалы, Э.Казана, Б.Берталучы і інш. Неаднаразовы лаўрэат міжнародных кінафестываляў, прэмій Брытанскай кінаакадэміі. У 1994 апублікаваў мемуары пад назвай «Песні, якім навучыла мяне маці».

[правіць] У Сеціве