Марна (дэпартамент)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Марна, дэпартамент)
Марна
Marne
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Марна на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 51
Рэгіён: Шампань-Ардэны
Прэфектура: Шалон-ан-Шампань
Акруг: 5
Кантонаў: 44
Камун: 619
Статыстыка
Насельніцтва 38-е месца
 -1999 565,2 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 69 чал/км²
Плошча: 8162 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марна (фр.: Marne) — дэпартамент на паўночным усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Шампань — Ардэны. Парадкавы нумар — 51. Адміністрацыйны цэнтр — Шалон-ан-Шампань. Насельніцтва — 565,2 тыс. чалавек (38-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 8162 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Марна і Вэля.

Дэпартамент уключае 5 акруг, 44 кантона і 619 камун.

Марна — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Шампань. Назва паходзіць ад ракі Марна. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента да 1998 г. насіў назву Шалон-сюр-Марн. Адной з галоўных славутасцей Марны лічыцца горад Рэймс, дзе каранаваліся французскія каралі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]