Марсава поле, Парыж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 48°51′22″ пн. ш. 2°17′54″ у. д. / 48.856111° пн. ш. 2.298333° у. д. (G) (O) (Я)

Погляд на Марсава поле з верхняга паверха Эйфелевай вежы

Марсава поле (фр.: Champ de Mars) — грамадскі парк у 7-й акрузе Парыжа, паміж Эйфелевай вежай з паўночнага-захаду і Ваеннай школай з паўднёва-захаду. Знаходзіцца ў заходняй частцы горада, на левым беразе Сены.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1751 годзе Людовік XV прыняў рашэнне аб стварэнні Ваеннай школы для хлопчыкаў са збяднелых арыстакратычных сем'яў. Адкрытая шырокая тэрыторыя перад будынкам новай школы была названая Марсавым полем у гонар бога вайны Марса і выкарыстоўвалася як ваенны пляц і для парадаў. Менавіта тут была ўрачыста прынесена прысяга першай французскай канстытуцыі 14 ліпеня 1790 года, тут адбываліся падзеі народнага паўстання 17 ліпеня 1791 года.

У 1783 годзе фізікі Шарль і браты Рабер праводзілі на Марсавым поле першыя вопыты па аэрастатыцы. У 1874 годзе адзін з піянераў паветраплавання Бланшар упершыню здзейсніў кіраваны палёт на паветраным шары.

Пасля Вялікай рэвалюцыі на Марсавым поле ладзіліся патрыятычныя святы. З 1833 па 1860 год праводзіліся скачкі. З 1867 года тут сталі рэгулярна праводзіцца сусветныя выставы.

Commons