Марсела Антоніа Трабіяні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Марсела Трабіяні
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Марсела Антоніа Трабіяні
Нарадзіўся 17 лютага 1955(1955-02-17)[1][2][…] (69 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Аргенціны Аргенціна
Рост 175 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1976—1980 Эльчэ[d] 159 (38)
1980 Рэал Сарагоса 15 (2)
1985—1986 Мільянарыяс[d] 41 (10)
1985—1987 Эльчэ[d] 8 (2)
1988—1989 Кабрэлоа[d] 54 (12)
1989—1992 Барселона Гуаякіль[d] 29 (4)
1993—1994 Дэпартыва Лаферэрэ[d] 17 (0)
1993 Тальерэс[d] 3 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1974—1986 Сцяг Аргенціны Аргенціна 15 (1)
Трэнерская кар’ера
1998 Сцяг Чылі Правінсіяль Асорна
2004 Сцяг Перу Універсітарыа
2006—2008 Сцяг Аргенціны Бока Хуніярс трэнер
2008—2009 Сцяг Чылі Кабрэлоа
2009 Сцяг Перу Сьенсіяна
2011 Сцяг Перу Сьенсіяна
2012—2013 Сцяг Аргенціны Аргенціна (да 20)
2013 Сцяг Перу Спорт Уанкая
2014 Сцяг Чылі Кабрэлоа
2015—2016 Сцяг Эквадора Рывер Эквадор
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Мексіка 1986
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марсела Антоніа Трабіяні (ісп.: Marcelo Antonio Trobbiani; нар. 17 лютага 1955) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў прафесійную кар’еру ў 1973 годзе ў «Бока Хуніярс». За 4 гады ён згуляў за клуб 107 матчаў, забіў 26 галоў. Пасля «Бокі» ён з’ехаў у Іспанію, дзе выступаў да 1980 года за клубы «Эльчэ» і «Сарагоса». У 1981 годзе Трабіяні вярнуўся на радзіму, у «Бока Хуніярс». Але ў клубе ён адыграў усяго адзін сезон і перайшоў у «Эстудыянтэс», за які паспяхова выступаў чатыры гады, згуляўшы 115 матчаў і забіў 17 галоў. У 1985 годзе ён з’ехаў у Калумбію, дзе выступаў за сталічны клуб «Мільянарыяс». Пасля года ў Калумбіі Марсела вярнуўся ў «Эльчэ». Але выступаў не вельмі добра і ў 1987 годзе вярнуўся ў Аргенціну, у «Эстудыянтэс». Праз год Марсела Трабіяні з’ехаў у Чылі, затым у Эквадор, і ў рэшце рэшт вярнуўшыся дадому, завяршыў кар’еру ў клубе «Тальерэс» з Кордавы ў 1993 годзе.

Зноскі

  1. Marcelo Trobbiani // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Marcelo Trobbiani // FBref.com

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.