Марсель Альбер
| Марсель Альбер | |||||||||||
| Marcel Olivier Albert | |||||||||||
![]() Марсель Альбер у апошнія гады службы ў ВПС Францыі |
|||||||||||
| Перыяд жыцця |
25 лістапада 1917—23 жніўня 2010 (92 года) |
||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Месца нараджэння | |||||||||||
| Месца смерці | |||||||||||
| Прыналежнасць | |||||||||||
| Род войскаў | |||||||||||
| Гады службы | |||||||||||
| Званне | |||||||||||
| Частка | |||||||||||
| Бітвы/войны | |||||||||||
| Узнагароды і прэміі |
|
||||||||||
| У адстаўцы |
бізнесмен |
||||||||||
Марсель Альбер (фр.: Marcel Olivier Albert; 25 лістапада 1917 — 23 жніўня 2010) — французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, заслужаны лётчык Францыі[1].
Змест |
Біяграфія [правіць]
Асабістае жыццё. Пачатак вайны [правіць]
Нарадзіўся ў Парыжы ў шматдзетнай сям'і рабочых. Па заканчэнні школы працаваў на заводзе фірмы «Рэно». Ва Узброеных сілах Францыі з 24 сакавіка 1938 года. У лістападзе 1942 года з групе першых добраахвотнікаў адпраўляецца ў Савецкі Саюз у складзе авіягрупы «Нармандыя-Нёман». Першы нямецкі самалёт у небе СССР збівае 16 чэрвеня 1943 г.. Адным з першых адмаўляецца ад тактыкі вядзення адзіночнага бою. Да кастрычніка 1944 года на рахунку Марселю Альбера 23[2] збітыя варожыя самалёты і 193 баявыяылеты[1].
Званне Героя СССР. Пасля вайны [правіць]
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 лістапада 1944 года за мужнасць, гераізм і вайсковую доблесць, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі грамадзяніну Французскай Рэспублікі старэйшаму лейтэнанту Марселю Альберу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў ВПС Францыі, у 1948 годзе сыходзіць у адстаўку, жэніцца на амерыканцы і з'яжджае ў Амерыку, дзе даволі паспяхова кіруе сеткай рэстаранаў. Пражываў у штаце Фларыда (ЗША). Апошнія гады жыў у доме састарэлых у горадзе Харлінген, штат Тэхас, ЗША. Памёр 23 жніўня 2010 года, на 93-м годзе жыцця.
Вядомыя паветраныя перамогі [правіць]
Узнагароды [правіць]
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна (дэкрэт ад 12 красавіка 2010 года) [4]
- Ваенны крыж (Чэхаславакія)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Альбер Марсель // Биографический справочник — Мінск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
- ↑ Паводле БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.272.
- ↑ Згодна сцвярджэнням, апублікаваным, напрыклад, на сайце aviationartstore, у гэтым баі Марсэль Альбер збіў славутага нямецкага аса Ганса Філіпса (Hans Philips), які атрымаў перамогу ў 216 (!) (паводле іншых дадзеных, 206) паветраных баях. (…On October 12, 1943, Marcel and his squadron were attacking German bombers, when Focke Wulf's bounced them. In a head on attack Albert shot down the German ace Hans Phillips, which at the time had 216 aerial victories to his credit …)
- ↑ Décret du 12 avril 2010 portant élévation dans l'ordre de la Légion d'honneur. (фр.) </ ref>
- Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (12 лістапада 2009 года)
- Кампаньён ордэна Вызвалення (11 красавіка 1944 г.)
- Ваенны крыж 1939—1945 (15 пальмавых галін, 3 пазалочаныя зоркі)
- Медаль Супраціву з разеткай
- Герой Савецкага Саюза (СССР, 27 лістапада 1944)
- Ордэн Леніна (СССР, 27 лістапада 1944)
- Ордэн Чырвонага Сцяга (СССР)
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (СССР, 11 сакавіка 1985 гады)
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (СССР, 24 жніўня 1943 г. Газета «Известия» № 200 (8193). Указ ад 1943/08/24]
Спасылкі [правіць]
Марсель Альбер на сайце «Героі краіны»
- Біяграфія М. Альбера на сайце «Чырвоныя Сокалы».
- Марсель Альбер.
- Біяграфія М. Альбера на сайце музея авіяпалка «Нармандыя-Нёман» (фр.)
- Captain Marcel Albert. Top French Ace of WW II (англ.)
- Marcel Albert Биография Героя на бельгийском сайте «Chello.be»(англ.)
- Марсель Альбер на hilvvs.com
- Біяграфія на сайце ордэна Вызвалення(фр.)
- Асобы
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Памерлі 23 жніўня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры французскага Ордэна Вызвалення
- Узнагароджаныя французскім Ваенным Крыжом 1939-1945
- Узнагароджаныя французскім медалем Супраціўлення з разеткай
- Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1939
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Французскія лётчыкі Другой сусветнай вайны
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Нармандыя-Нёман
