Марсель Пруст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марсель Пруст (1900)

Марсе́ль Пруст (фр.: Valentin Louis Georges Eugène Marcel Proust; 10 ліпеня 1871 — 18 ліпеня 1922) — французскі пісьменнік, адзін з самых значных пісьменнікаў ХХ стагоддзя, аўтар аповесці «У пошуках страчанага часу».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі Пруста былі заможнымі мяшчанамі. Сам Марсель нарадзіўся ў Парыжы, у доме сваёй маці, праз два месяцы пасля таго, як скончылася франка-пруская вайна. У час яго нараджэння, у Францыі адбываліся значныя падзеі: крывавае падаўленне Парыжскай Камуны і ўзнікненне Трэцяй Рэспублікі. Усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў «Пошуках страчанага часу», перад усім упадак арыстакратыі і ўзрост значэння сярэдняга класа, які адбыўся ў Францыі ў часы існавання Трэцяй Рэспублікі.

Бацька Пруста, Адрыян Пруст, быў вядомым доктарам і эпідэміёлягам, які займаўся, акрамя іншага, даследаваннямі халеры ў Еўропе і Азіі. Ён быў аўтарам 20 кніжак па медыцыне і гігіене, а таксама шматлікіх артыкулаў. Жанна Кліменс Вейль, маці Пруста паходзіла з багатай яўрэйскай сям'і. Яна была вельмі начытанай асобай. Яе лісты сведчаць аб пачуцці гумару, а таксама яна добра ведала англійскую мову, якой яна навучыла і Марселя Пруста.

У дзесяцігадовым узросце ў Марселя ўпершыню адбыўся прыступ астмы і з гэтага часу, яго здароўе было значна аслаблена. У 1882 годзе ён паступіў у ліцэй Кандрасэ, экзамены на званне бакалаўра ён здаў у ліпені 1889 года і быў асабліва адзначаны за сачыненне па французскай мове. У ліцэі Пруст пазнаёміўся з Жакам Бізэ (сынам кампазітара Жоржа Бізэ) і Люсьенам Дадэ, сынам пісьменніка Морыса Дэні, а таксама з паэтам Фернанам Грэтам. З 1889 да 1890 года служыў у французскім войску.

У маладосці Пруст быў ўдзельнікам «Dilettante Society». Перашкодай у рэалізацыі яго пісьменніцкага таленту была адсутнасць сістэмнасці ў працы. Яго рэпутацыя як сноба і эстэта перашкаджала яму знайсці выдаўца для першага тома яго аповесці «У краіне Свана». Некаторы час Пруст вучыўся на юрыдычным факультэце Сарбоны, яле курс не скончыў.

Пруст быў вельмі прывязаны да маці, якая хацела каб ён нарэшце знайшоў пастаянную працу. У 1894 годзе была надрукавана першая кніга вершаў Пруста. У 1896 годзе быў выдадзены сборнік навелаў «Уцехі і дні». Каб супакоіць бацьку, які патрабаваў, каб сын знайшоў які-небудзь занятак, Пруст пачаў працаваць у бібліятэцы Мазарыні летам 1896 года. Хутка ён атрымаў медыцынскае вызваленне, якое паццвярджалася ў наступныя гады, пакуль ён не звольніўся. Больш нідзе Марсель не працаваў і жыў разам з бацькамі аж да іх смерці.

Пруст быў гомасексуалістам, і лічыцца, што ён доўгі час быў звязаны з піяністам і кампазітарам Рэйнальдам Анам. У 19041906 г.г. Пруст выдае пераклады кніг англійскага мастацкага крытыка Джона Роскіна «Біблія Амьена» і «Сезам і ліліі».

У 19001905 гг. у яго жыцці і ў жыцці яго сям'і адбыліся значныя змены. У 1903 годзе брат Пруста Роберт ажаніўся і пакінуў бацькоўскі дом. Іх бацька памёр у верасні гэтага ж года. Але самай значнай стратай у жыцці Пуста была смерць любімай маці ў верасні 1905 года. Пруст атрымлівае багатую спадчыну, але значна пагоршылася яго здароў'е.

Астатнія тры гады жыцця Пруст правёў у сваёй спальні, спаў днём, а ноччу працаваў над сваёй аповесцю. У гады Першай Сусветнай вайны ён фінансаваў ўтрыманне публічнага дома для гомасексуалістаў. У 1907 годзе пачалася праца над асноўным творам — «У пошуках страчанага часу» і да 1911 года першая версія аповесці была скончана. Памёр у 1922 годзе і быў пахаваны на могілках Пер-Лашэз у Парыжы.

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1896 год — Уцехі і дні (па-французску: Les Plaisirs et les Jours)
  • 18961899 гады — Жан Сантэй (па-французску: Jean Santeuil)
  • 19081909 гады — Супраць Сент-Бёва (па-французску: Contre Sainte-Beuve)
  • 19081922 гады — У пошуках страчанага часу (па-французску: À la recherche du temps perdu)