Марселіна Санз дэ Саўтуола

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марселіна Санз дэ Саўтуола
Marcelino Sanz de Sautuola
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1831(1831-06-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1888(1888-03-30)[1] (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці María Sanz de Sautuola[d]
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, натураліст, rock art specialist, адвакат, юрыст
Навуковая сфера гісторыя і антрапалогія
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марселі́на Санз дэ Саўтуо́ла, часта выкарыстоўваюць таксама імя Марселі́на дэ Саўтуо́ла (ісп.: Marselino Sanz de Sautuola; 1831; Сантандэр; Кантабрыя - 2 чэрвеня 1888) - іспанскі юрыст і археолаг-аматар, які валодаў зямлёй, дзе была знойдзена пячора Альтаміра.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве захапляўся прыродазанаўчымі навукамі, такімі як батаніка і геалогія. Так, у 1866 годзе ім былі прапанаваны нататкі па акліматызацыі эўкаліпта ў Кантабрыі.

Альтаміра[правіць | правіць зыходнік]

Тое, што пячора славіцца сваёй выключнай калекцыяй дагістарычнага мастацтва, у сярэдзіне ХІХ стагоддзя мясцовыя жыхары ведалі, але належнай увагі гэтаму не надавалася, пакуль у 1868 яе не «адкрыў» ахотнік Мадэста Перэс.

Марыя дэ Саўтуола

Саўтуола пачаў даследваць пячору ў 1875 годзе, пасля таго, як ён наведаў Сусветную выставу ў Парыжы і ўбачыў там калекцыю дагістарычнай зброі. Ён дапусціў, што ў нядаўна адкрытай пячоры магчыма знайсці нешта падобнае. Да 1879 года ён здолеў знайсці вялікую колькасць прылад працы дагістарычнага чалавека. Аднойчы ён узяў з сабой 9-ці гадовую (па іншых дадзеных 12-і гадовую) дачку Марыю, якая заўважыўшы, што столь пячоры была пакрыта выявамі бізонаў, усклікнула: «Тата, глядзі, намаляваныя быкі!». Марселіна, заўважыўшы гэтыя выявы, якія былі выгравіраваны на палеалітычных аб'ектах, справядліва дапусціў, што гэтыя малюнкі могуць належаць эпохе каменнага века. Гэта адкрыццё прывабіла Хуана Віланова-і-Пьера, археолага з Мадрыдскага ўніверсітэта , ён стаў дапамагаць Саўтуоле ў далейшай працы па даследванню.

Малюнкі знайдзеныя Саўтуолай

Публікацыя і прызнанне адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Саўтуола і Пьера апублікавалі вынікі даследвання ў 1880 годзе, далей абодва атрымалі грамадскае прызнанне. Але навуковае грамадства тады не жадала прыймаць так званыя «картыны старажытнасці». Французскія спецыялісты, на чале якіх быў Габрыэль дэ Мартылье, былі асабліва радыкальна настроены супраць Саўтуолы і Пьера. Іх вынікі былі громка асмяяны на дагістарычным кангрэсе ў Лісабоне (1880). З-за таго, што выявы былі высокай мастацкай якасці і былі выключнаага стану цэласці, Саўтуола быў абвінавачаны ў падробке. Яго землякі сцвярджалі, што картыны былі падрыхтваны сучасным мастаком па заказу Саўтуолы.

Саўтуола памер 2 чэрвеня 1888 года з кляймом падманшчыка; адной з прычын смерці стала псіхічная траўма.

У 1902 годзе дзякуючы новым раскопкам у пячоры было даказана, што выявы былі намаляваны ў перыяд паміж 11000 і 19000 гадоў назад, гэта значыць у эпоху каменнага века. Яшчэ ў 1895 годзе адбіткі, падобныя да знойдзеных Саўтуолай, былі знойдзены ва Францыі, але ніхто на жадаў абвяшчаць аб гэтым, пакуль падобныя выявы не былі таксама знойдзены ў пячорах Фон дэ Гом і Камбарэль. Выдатны французскі археолаг Эміль Картальяк які быў адным з вядучых крытыкаў, рашуча прызнаў сваю памылку ў вядомым артыкуле «Mea Culpa d'un skeptique» апублікаванай у часопісе «L'Antropologie», таксама Катальяк выказаў сваё захапленне Саўтуолай.

Марыя і Марселіна Саўтуолы былі прызнаны першаадкрывальнікамі пячорнага жывапісу каменнага века.

У 2016 годзе аб адкрыцці Марсэліна і Марыі Саўтуолы рэжысёр Х’ю Хадсан зняў фільм Альтаміра.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Дачка Марыя выйшла замуж за біскайскага буржуа Бацін. Сучасныя ўладальікі Grupo Santander з'яўляюцца патомкамі Саўтуолы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]