Марская свінка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марская свінка
Марскія свінкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cavia porcellus Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Mus porcellus
  • Cavia cobaya
  • Cavia anolaimae
  • Cavia cutleri
  • Cavia leucopyga
  • Cavia longipilis
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   584713
NCBI   10141
EOL   326924

Марская свінка (Cavia porcellus) — грызун сямейства свінкавых.

Постаць[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела ад 25 — да 35 см залежыць ад пароды, хвост як правіла адсутнічае. Дарослы самец марской свінкі важыць 800—1500 г, а саміца — 600—1200 г. Прыродная афарбоўка карычнева-шэрая, з больш светлым брушкам. Выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя і лабараторныя жывёлы. Выведзена шмат парод, якія адрозніваюцца структурай, даўжынёй і афарбоўкай поўсці. Пароды свойскіх марскіх свінак падпадзяляюцца на групы: кароткапоўсцевыя (селфы, агуці і многія іншыя), даўгапоўсцевыя (шэлці, тэкселі, мерына і іншыя), шорсткапоўсцевыя (абісінцы, амерыканскія тэддзі, рэкс і г. д.), парода без поўсці (Болдуін, скініі). Будова цела хатніх марскіх свінак значна адрозніваецца ад будовы цела іх дзікіх братоў.