Марская яшчарка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марская яшчарка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amblyrhynchus cristatus (Bell, 1825)

Падвіды
  • Amblyrhynchus cristatus albemarlensis
  • Amblyrhynchus cristatus cristatus
  • Amblyrhynchus cristatus hassi
  • Amblyrhynchus cristatus mertensi
  • Amblyrhynchus cristatus nanus
  • Amblyrhynchus cristatus sielmanni
  • Amblyrhynchus cristatus venustissimus
Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 1086

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  566844
NCBI  51208
EOL  795986
FW  366496

Марская яшчарка, таксама Марская ігуана[1] (Amblyrhynchus cristatus) — ігуана, якая жыве выключна на Галапагаскіх астравах. Мае ўнікальную сярод сучасных яшчарак здольнасць праводзіць большую частку часу ў моры.

Спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Марскія ігуаны сілкуюцца водарасцямі, скусваючы іх з камянёў. Маладыя асобіны трымаюцца блізка ад берага. Дарослыя асобіны адплываюць ад берага, хвалепадобна выгінаючы цела. Самцы адплываюць ад берага далей, чым самкі. Кроў падчас плавання для эканоміі кіслароду паступае толькі да жыццёва важных органаў.

На беразе яшчарка грэецца на сонцы, трымаючыся на камянях з дапамогай магутных кіпцюроў. Чорная афарбоўка дапамагае сагрэцца. Лішак солі, праглынуты з ежай, выводзіцца з дапамогай адмысловых залоз праз ноздры.

Правінцыя Галапагос Марская яшчарка[правіць | правіць зыходнік]

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбны сезон на самцы з'яўляюцца чырвоныя плямы. Супернікі змагаюцца, бадаючыся галовамі. Размнажэнне: яйцакладка.

Зноскі

  1. Напісанне Марская яшчарка, Марская ігуана ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.133

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]