Марскія цячэнні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Усе сусветныя цячэнні на бесперапыннай карце акіянаў
Карта цячэнняў сусветнага акіяна 1943 года

Марскія цячэнні - акіянічныя цячэнні, паступальныя рухі водных мас у акіянах і морах. Абумоўлены дзеяннем сілы трэння, градыентамі ціску, прыліваўтваральнымі сіламі Месяца і Сонца, адхіляючай сілай вярчэння Зямлі і інш.

Адны з першых звестак пра цячэнні апісаны старажытнымі грэкамі. Арыстоцель адзначаў цячэнні ў пралівах Керчанскі, Басфор і Дарданэлы, Тэафраст - у Гібралтарскім праліве. Карфагеняне ведалі марскія цячэнні ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. Назіранні за цячэннямі ў адкрытым акіяне праводзіў Хрыстафор Калумб у час плавання ў Амерыку.

Марскія цячэнні класіфікуюцца:

  • паводле паходжання:
    • дрэйфавыя цячэнні
    • градыентныя цячэнні (уласна-градыентныя, якія ўзнікаюць у выніку нагонаў і згонаў вады каля берага, а таксама канвергенцыі і дывергенцыі марскіх плыней у адкрытым акіяне, і барыградыентныя - ад рэзкай змены атмасфернага ціску)
    • суспензійныя цячэнні, якія ўзнікаюць у выніку дзеяння прыліваўтваральных сіл
    • кампенсацыйныя цячэнні
    • сцёкавыя цячэнні, якія ўнікаюць ад сцёку рэк
    • сейшавыя цячэнні, якія ўзнікаюць пры сейшавых ваганнях узроўню вады
  • паводле ўстойлівасці цячэння:
    • пастаянныя
    • перыядычныя (прыліўна-адліўныя)
    • часовыя
  • паводле глыбіні размяшчэння:
    • паверхневыя (да глыбіні 10-15 м)
    • глыбінныя
    • прыдонныя (магутнасць да некалькіх дзясяткаў метраў)
  • паводле характару руху:
    • меандруючыя (бесперапынныя хвалепадобныя выгіны, якія звязаны з рэльефам дна)
    • прамалінейныя (пасатныя, якія звязаны з пастаяннымі вятрамі)
    • цыкланічныя (кругавыя, у Паўночным паўшар'і рухаюцца супраць гадзіннікавай стрэлкі, у Паўднёвым паўшар'і - па гадзіннікавай стрэлцы)
    • антыцыкланічныя (кругавыя, у Паўночным паўшар'і рухаюцца па гадзіннікавай стрэлцы, у Паўднёвым паўшар'і - супраць)
  • паводле фізіка-хімічных уласцівасцей:
    • цёплыя, тэмпература вады ў якіх вышэйшая за тэмпературу вод, якія іх акружаюць
    • халодныя, тэмпература вады ў якіх ніжэйшая за тэмпературу вод, якія іх акружаюць
    • салёныя
    • распрэсненыя (падзел умоўны).

Самыя вялікія марскія цячэнні:

у Атлантычным акіяне:

у Ціхім акіяне:

Сярод пастаянных марскіх цячэнняў добра выяўлены таксама Паўночныя Пасатныя цячэнні, Паўднёвае пасатнае цячэнне і Заходніх Вятроў цячэнне, або Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне.

Марскія цячэнні садзейнічаюць абмену водных мас, змене берагоў (разбурэнне, намыванне новай сушы), пераносу льдоў, моцна ўздзейнічаюць на клімат у розных частках зямнога шара і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія - Мугаджары / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2000. - 544 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]