Марскі транспарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Колькасць суднаў з унутраным аб'ёмам больш за 1000 рэгістравых тон у 2005 г. паводле краін[1].

Марскі транспарт — від воднага транспарту. Да марскога транспарту адносіцца любое судна, здольнае перамяшчвацца па воднай паверхні (мораў, акіянаў і прылеглых акваторый), а таксама проста знаходзіцца на плаву і выконваць пры гэтым пэўныя функцыі, звязаныя з перавозкай, перавалкай, захоўваннем, апрацоўкай розных грузаў; перавозкай і абслугоўваннем пасажыраў.

Марскім транспартам перавозіцца большая частка грузаў па ўсёй краіне. Асабліва гэта тэчыцца наліўных грузаў, такіх як сырой нафта, нафтапрадукты, звадкаваны газ і прадукты хімічнай прамысловасці налівам. Другое месца па аб'ёме перавозак марскім транспартам займаюць кантэйнеры. Судны-кантэйнеравозы выцеснілі з рынку ўніверсальныя судны, бо ў стандартны 20- ці 40-футавы кантэйнер можа быць змешчаны любы груз ад іголак да аўтамабіляў. Прытым час апрацоўкі такіх суднаў зніжаны ў дзясяткі разоў, дзякуючы ўніфікацыі транспартнай сістэмы ўсяго свету ў кантэйнерных перавозках. Немалую ролю адыгрывае механізаванне і інфармацыйнае забеспячэнне транспартных працэсаў.

Таксама да спецыялізаваных суднаў, якія прызначаны для перавозкі аднаго ці некалькіх відаў грузу, можна аднесці судны-аўтамабілявозы, рэфрыжэратарныя судны, жывёлавозы, цяжкавозы, навалачныя (балкеры), ліхтэравозы, буксірныя і да т.п.

У залежнасці ад задач і роду грузу, судны валодаюць адпаведнымі характарыстыкамі, якія адлюстроўваюць іх аўтаномнасць, грузападымальнасць, метады пагрузкі-выгрузкі, хуткасныя даныя; здольнасць супрацьстаяць пагодным умовам, абмежаванні па раёне плавання, здольнасць праходзіць Панамскім ці Суэцкім каналамі (panamax і handymax), захоўваць тэмпературныя і атмасферныя рэжымы грузавых трумаў.

  • Лінейныя судны — судны, якія курсуюць па вызначаным маршруце паміж некалькімі портамі па раскладзе.
  • Трампавыя судны (англ.: tramp — валацуга) складаюць палову адзінак сусветнага флоту, займаюцца свабоднай перавозкай выпадковых, спадарожных грузаў. Яны не прывязаны да пэўных геаграфічных пунктаў і не абцяжараны доўгатэрміновымі кантрактамі на перавозку.
  • Пасажырскія судны і паромы займаюць асобную нішу ў перавозках марскім транспартам. Часцей за ўсё з'яўляюцца лінейнымі. Да іх з боку кантралючых органаў прад'яўляюцца вельмі высокія патрабаванні па канструкцыі і забеспячэнні.

У наш час марскі транспарт з'яўляецца неад'емнай часткай сусветнай транспартнай сістэмы.

Марскі транспарт і яго дзейнасць рэгулюецца як нацыянальнымі законамі, так і міжнароднымі нарматыўнымі дакументамі, канвенцыямі і правіламі, выкананне якіх строга кантралюецца з боку ўсіх краін-удзельнікаў, якія падпісалі гэтыя абавязацельствы.

Асабліва вялікая ўвага надаецца экалогіі і бяспецы мараплаўства. Улічваючы той аб'ём грузу, які можа перавезці адно судна за адзін раз, марскі транспарт нельга назваць павольным. Прыклад: 300000 тон сырой нафты за адзін раз можа быць перавезена з усходніх портаў Вялікабрытаніі ў адзін з портаў ЗША на ўсходнім беразе за дзесяць дзён. Буйныя кантэйнеравозы (да 5000 кантэйнераў), выходзячы з порта Ротэрдам (Нідэрланды), дасягаюць Шанхая (Кітай) за 18 дзён.

Перавагі і недахопы марскога транспарту[правіць | правіць зыходнік]

Перавагі:

  1. адносна нізкі сабекошт перавозак;
  2. вялікая грузападымальнасць, што дазваляе перавозіць значныя партыі грузу;
  3. практычна няма абмежаванняў на прапускную здольнасць;
  4. адзінае прававое і юрыдычнае поле з 400-гадовай гісторыяй.

Дастаўка грузаў марскім транспартам характэрна сваёй універсальнасцю, надзейнасцю і невысокім коштам. Такі спосаб перавозкі выбіраецца для зніжэння сабекошту транспартавання грузу. Марскі транспарт асабліва эфектыўны пры перавозцы вялікіх аб'ёмаў.

Недахопы:

  1. патрабуе наяўнасці абсталяваных портаў;
  2. нізкая хуткасць перамяшчэння.

Зноскі

  1. Rank Order - Merchant marine(недаступная спасылка). CIA.gov. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2020. Праверана 21 мая 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]