Марсілья

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтарства
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марсілья (ісп.: morcilla) — іспанская крывяная каўбаса. Існуе некалькі рэгіянальных рэцэптаў прыгатавання марсільі. Найбольш вядомымі з’яўляюцца бургаская марсілья (ісп. morcilla de Burgos), якую гатуюць з свінчовай крыві, cвінчовага мяса, тлушчу, цыбулі і рысу, а таксама зялёная марсілья (ісп. morcilla de verduras), дзе замест рысу дадаюць цыбулю-парэй. На Канарскіх астравах гатуюць салодкую марсілью (ісп. morcilla dulce) з даданнем разынак, мігдалу і карыцы. Марсілья сустракаецца таксама ў кухнях іншых іспанамоўных краін. Марсілью гатуюць на грылі, смажаць, дадаюць у фасолевы, нутавы або чэчэвічны супы і паэлью і падаюць як тапас.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]