Марта Вашынгтон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марта Вашынгтон
англ.: Martha Washington
першая лэдзі ЗША
30 красавіка 1789 — 4 сакавіка 1797
Пераемнік Эбігейл Адамс

Нараджэнне 13 чэрвеня 1731(1731-06-13)[1][2][…]
Смерць 22 мая 1802(1802-05-22)[3][4][…] (70 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Martha Dandridge
Бацька Джон Дэндрыдж[d][9]
Маці Фрэнсіс Джонс[d][9]
Муж Джордж Вашынгтон[9][10] і Daniel Parke Custis[d][9][10]
Дзеці Джон Парк Касціс[d][9], Дэніэл Парк Касціс, малодшы[d][11], Фрэнсіс Касціс[d] і Марта Парк Касціс[d][11]
Веравызнанне англіканства
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марта Вашынгтон (англ.: Martha Custis Washington, народжаная — Dandridge; 2 чэрвеня 1731 — 22 мая 1802) — першая першая лэдзі ЗША, жонка першага Прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марта Вашынгтон нарадзілася ў баптысцкай сям’і 2 сакавіка 1731 г. на плантацыі, якая належала яе бацькам. Ва ўзросце 18 гадоў выйшла замуж за багатага халасцяка Дэніэла Парка Касціса, які быў старэйшым за яе на 20 гадоў. Ад Касціса Марта нарадзіла чацвярых дзяцей, двое з якіх памерлі ў раннім дзяцінстве. Пасля смерці мужа ў 1757 годзе, Марта засталася багатай маладой удавой.

6 студзеня 1759 года Марта выйшла замуж за палкоўніка брытанскай арміі Джорджа Вашынгтона. Неўзабаве пасля жаніцьбы Джордж Вашынгтон звольніўся з брытанскай арміі з-за нязгоды з палітыкай брытанскіх уладаў у рэгіёне. Сваіх дзяцей у Марты з Джорджам не было, яны выхоўвалі двух дзяцей Марты ад першага шлюбу.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ пры жыцці Марты Вашынгтон, у яе гонар быў названы ваенны карабель ЗША, пабудаваны па загадзе яе мужа Джорджа Вашынгтона.

У 1902 годзе пошта Злучаных Штатаў выпусціла паштовую марку з партрэтам Марты Вашынгтон наміналам у 8 цэнтаў, тым самым Марта Вашынгтон стала першай амерыканкай, партрэт якой быў размешчаны на паштовай марцы. У 1923 годзе былі выпушчаныя маркі ў 4 цэнта, а ў 1938 годзе 1,5 цэнта.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Martha Washington // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lundy D. R. Martha Dandridge // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. https://en.wikisource.org/wiki/Woman_of_the_Century/Martha_Washington
  6. https://www.mountvernon.org/the-estate-gardens/location/old-tomb/ Праверана 24 мая 2020.
  7. а б https://www.mountvernon.org/the-estate-gardens/location/washington-tomb Праверана 24 мая 2020.
  8. OpenStreetMap — 2004. Праверана 24 мая 2020.
  9. а б в г д Kindred Britain
  10. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  11. а б Lundy D. R. The Peerage