Марцэль Шмельцэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Марцэль Шмельцэр
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 22 студзеня 1988(1988-01-22)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 181 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1997—2001 Германія Фартуна (Магдэбург)
2001—2005 Германія Магдэбург
2005—2007 Германія Барусія (Дортмунд)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2022 Германія Барусія (Дортмунд) 258 (3)
2005—2009   Германія Барусія II (Дортмунд) 37 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Сцяг Германіі Германія (да 21) 11 (0)
2010—2014 Сцяг Германіі Германія 16 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 мая 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 мая 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марцэль Шмельцэр (ням.: Marcel Schmelzer; 22 студзеня 1988, Магдэбург, ГДР) — нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы па выступах за дортмундскую «Барусію». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2014).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Марсель пачынаў займацца футболам у сваім родным горадзе Магдэбургу, трэніруючыся спачатку ў «Фартуне», а затым і ў аднайменным клубе «Магдэбург».

«Барусія»[правіць | правіць зыходнік]

У 17 гадоў яго заўважыла дортмундская «Барусія» і запрасіла ў моладзевую каманду. У 2008 годзе падпісаў прафесійны кантракт з «Барусіяй». 16 жніўня 2008 года дэбютаваў у Бундэслізе, згуляўшы ў выязным матчы першага тура супраць леверкузенскага «Баера», які скончыўся перамогай дортмундцаў з лікам 3:2. Марсель з’явіўся на поле на 78-й хвіліне, замяніўшы Дэдэ[3].

З 2016 па 2018 гады быў капітанам «Барусіі». Апошні раз з’явіўся на полі ў чэрвені 2020 года, пасля чаго на доўгі час выбыў з-за траўмы калена. Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2021/22.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у складзе зборнай Германіі 17 лістапада 2010 года ў таварыскай гульне супраць зборнай Швецыі ў Гётэбаргу (0:0). Акрамя яго ў матчы ўдзельнічалі яго напарнікі па «Барусіі» Матс Хумельс, Марыа Гётцэ і Кевін Гроскройц.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Германія «Барусія» Дортмунд

Зноскі

  1. MARCEL SCHMELZER // Argentine Soccer Database
  2. Marcel Schmelzer // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Spielstatistik Bayer Leverkusen - Borussia Dortmund 2:3 (1:2). fussballdaten.de

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]