Марцінас Мажвідас
Марцінас Мажвідас (літ.: Martynas Mažvydas; ~1510 — 1563, Рагніт (цяпер Неман)) — літоўскі першадрукар і пісьменнік, укладальнік і выдавец першай кнігі на літоўскай мове, пачынальнік літаратурнай літоўскай мовы.
Служыў пастарам у Рагніце. Склаў і выдаў у Кёнігсберзе ў 1547 першую літоўскую кнігу — лютэранскі Катэхізіс «Catechismusa Prasty Szadei, Makslas skatima raschta yr giesmes del kriksczianistes bei del berneliu iaunu nauiey sugulditas» («Простыя словы Катэхізісу, навука чытання, пісьма і песні для хрысціянства і для маладых людзей нанова складзеныя»). Кніга ўтрымоўвае, апроч катэхізісу, вершаваную прадмову на літоўскай мове, адзінаццаць царкоўных спеваў з нотамі і першы літоўскі буквар. Выдаў пераклады духоўных песень і малітваў. Падрыхтаваны Мажвідасам першы літоўскі зборнік царкоўных песень «Песні хрысціянскія» (I ч. — 1566, II ч. — 1570) выдаў пасля яго смерці Балтрамеюс Вілентас.
[правіць] Літаратура
- Дини П. У. Балтийские языки. М, 2002. — 544 с.|Языки мира: Балтийские языки. М.: Academia, 2006. 224 с
