Марцін Гаштольд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марцін Гаштольд
Дата смерці: 1483
Бацька: Ян Гаштольд
Жонка: Барбара Радзівіл
Дзеці: Альбрэхт, Альжбета

Марцін Гаштольд (?-1483) — прадстаўнік роду Гаштольдаў, сын Яна (Івашкі), бацька Альбрэхта і Альжбеты. Староста новагародскі (14641471), першы ваявода кіеўскі (14711480?), маршалак земскі (1481), ваявода троцкі (14811483).

Вядомы як мудры і цывілізаваны правіцель, стрымліваў злоўжыванні магнатаў. Быў двойчы жанаты з князёўнамі Гальшанскімі: шлюб з дачкой Сямёна Гальшанскага-Трабскага прынёс яму маёнтак Трабы, каля Гальшан, частку Глускай воласці на р. Пціч, а шлюб з Ганнай, дачкой князя Юрыя Гальшанскага, частку Гальшан і Глуска з Дубровіцай, таксама Задзвеі і Котлава.

Пасля смерці ўдзельнага кіеўскага князя Сямёна Алелькавіча, прызначаны вялікім князем літоўскім Казімірам Ягелончыкам ваяводай кіеўскім. Аднак кіяўляне не пусцілі яго ў горад. У 1471 г. з дапамогаю войска ўзяў Кіеў і паклаў канец для існавання Кіеўскага княства. Падтрымкі сярод гараджан не знайшоў, пакінуў пасаду ў 1475 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachta polska w Horodle roku 1413 // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1921—1923. T. 6.
  • Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях.- Луцьк: Вежа, 2000.
  • Рад. енциклопедія історії України.- К., 1969.- т.1.
  • Нарбут А. М. М. Гаштольд // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.}}