Марцін Чалфі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Чалфі
Martin Chalfie
Дата нараджэння 15 студзеня 1947(1947-01-15)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца нараджэння Чыкага
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, нейрабіёлаг, хімік, выкладчык універсітэта, прафесар
Навуковая сфера нейрабіялогія
Месца працы Калумбійскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар Гарвардскі ўніверсітэт
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія па хіміі (2008)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марцін Чалфі (англ.: Martin Chalfie; 15 студзеня 1947, Чыкага, штат Ілінойс) — амерыканскі нейрабіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2008) разам з Асаму Сімамура і Роджэрам Цьсенам за адкрыццё і развіццё выкарыстання зялёнага флуарэсцэнтнага бялку (GFP). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (з 2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марцін Чалфі нарадзіўся ў сям'і гітарыста Элі Чалфі (1910-1996) і ўладальніцы галантарэйнай крамы Віўен Фрыдлен (1913-2005), у сям'і яўрэйскіх эмігрантаў. Бацькі бацькі, Бенджамін і Эстэр Чалфі (Халфі), імігравалі ў Цынцынаці з Брэста; дзед па матчынай лініі, Меер Фрыдлен, нарадзіўся ў Маскве.

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Чыкага. Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1969); там жа ў 1977 годзе атрымаў доктарскую ступень па нейрабіялогіі. У цяперашні момант - прафесар біялогіі ў Калумбійскім універсітэце.

  1. Chalfie M. GFP: lighting up life (Nobel Lecture). // Angewandte Chemie International EditionWiley, 2009. — Vol. 48, Iss. 31. — P. 5603–5611. — ISSN 1433-7851; 1521-3773doi:10.1002/ANIE.200902040
  2. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1474495/Martin-Chalfie
  3. http://www.bbc.co.uk/programmes/p003zhgv
  4. http://www.theglobeandmail.com/globe-debate/this-is-the-path-of-innovation/article21300489/