Маршал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маршальскае жазло, які належаў фельдмаршалу эрцгерцагу Фрыдрыху. Экспанат Ваенна-гістарычнага музея у Вене.

Ма́ршал (ням.: Marschall) — вайсковае званне (ці чын) вышэйшага генеральскага саставу ў арміях шэрагу дзяржаў. У некаторых дзяржавах (Расійская імперыя, Вялікабрытанія, Германія, Аўстрыя, Індыя) адпаведны чын завецца (зваўся) фельдмаршал (генерал-фельдмаршал). Асаблівым адрозненнем маршала ў некаторых краінах з'яўляецца маршальскае жазло.

Гэтае слова мае карані ў старажытнай нямецкай мове, дзе камбінацыя слоў marh «конь» і scalc «слуга» азначалі спачатку конюха. У Францыі гэтае слова першапачаткова азначала вартаўнік коней, або конюх (фр.: maréchal і дагэтуль азначае каваля падкоў). Пазней, калі пасада маршала станавілася больш значнай, яны станавіліся членамі каралеўскіх двароў Еўропы. У некаторых краінах гэта званне стала выкарыстоўвацца для абазначэння вышэйшых ваенных тытулаў. Да галоўнага военачальніка тытул маршала быў упершыню ўжыты Тэўтонскім ордэнам; адсюль пайшла назва фельдмаршала, першапачаткова для палкоўнікаў кавалерыі.

Знакам адрознення маршала ў многіх войсках з'яўляецца сімвалічнае жазло, упрыгожанае сімволікай дзяржавы, які ўрачыста ўручаецца вайскаводу. Маршальскае жазло, або скрыжаваныя жэзлы нярэдка складаюць частку герба маршала і прысутнічаюць на пагонах ваенных некаторых дзяржаў. У СССР асаблівым адрозненнем маршальскага звання была Маршальская Зорка.

Варта таксама звярнуць увагу, што ў часы Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў і Вялікага Княства Літоўскага ўжываліся назвы гетман польны і гетман каронны. Такім чынам тытула маршал, які сустракаецца ў Заходняй Еўропе ў тыя часы, ва Усходняй адпавядаў тытул гетман (таксама нямецкага паходжання, ад ням. Hauptmann — правадыр, военачальнік). Назва гетман доўгі час выкарыстоўвалася для абазначэння вярхоўнага камандуючага такой ваенна-дзяржаўнай структуры, як Войска Запарожскага Нізовага (Запарожская Сеч) аж да яго роспуску ў 1770-х гадах Кацярынай II. Менавіта ў гэты час вядучую ролю ў арміі Расійскай імперыі пачынаюць адыгрываць людзі нямецкага і заходнееўрапейскага паходжання, што ў прыватнасці адбілася на структуры арміі і назвах вышэйшага каманднага саставу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вайсковыя званні Расійскай Федэрацыі