Маршальская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маршальска
Саманазва:

Kajin M̧ajeļ

Краіны:

Маршалавы Астравы

Афіцыйны статус:

Маршалавы Астравы

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Агульная колькасць носьбітаў:

71400 (2013)

Класіфікацыя
Катэгорыя:

???

Аўстранезійская
 Малайска-палінезійская
   Усходняя мікранезійская

Моўныя коды
ISO 639-1:

mh

ISO 639-2:

mah

ISO 639-3:

mah

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Марша́льская мова (саманазва Kajin M̧ajeļ) — мова маршальцаў, афіцыйная мова Маршалавых Астравоў. Адносіцца да ўсходнемікранезійскай малайска-палінезійскай групы аўстранезійскай моўнай сям'і. Агульная колькасць носьбітаў (2013 г.) - каля 71 400 чал.[1]

Падзяляецца на 2 асноўныя (заходні ралік і ўсходні ратак) і 34 больш дробных дыялектаў, на якіх размаўляюць на асобных атолах. На працягу гісторыі існавала некалькі варыянтаў літаратурнай маршальскай мовы. У наш час выкарыстоўваецца версія эбон.

Мова ўтрымоўвае 12 галосных і 26 зычных гукаў. Алфавіт на аснове лацінкі. Характэрна існаванне некалькіх варыянтаў арфаграфіі.

Кароткі размоўнік[правіць | правіць зыходнік]

Маршальская мова Беларуская мова
aet Так
jaab Не
yokwe Прывітанне, да пабачэння
jouj Калі ласка
Kommol tata Дзякуй
Jolok bwid Прабачце
Etam? Як тваё імя?
Eta in Mikalaj Мяне завуць Мікалай

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]