Марына, жанр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэмбрандт Харменс ван Рэйн, «Хрыстос падчас шторму на моры Галілейскім» 1633

Марына (фр.: marine, італ.: marina, ад лац.: marinus — марскі) — жанр выяўленчага мастацтва, які адлюстроўвае марскі краявід[1], а таксама сцэну марской бітвы або іншыя падзеі, якія адбываюцца на моры. З'яўляецца разнавіднасцю пейзажа. У якасці самастойнага віду пейзажнага жывапісу марына вылучылася напачатку XVII стагоддзя ў Галандыі.

Марыніст (фр.: mariniste) — мастак, які піша марыны[2]. Выдатныя прадстаўнікі гэтага жанру — англічанін Уільям Цёрнер і расійскі (армянскі) мастак Іван Канстанцінавіч Айвазоўскі, які напісаў каля 6000 карцін на марскую тэму.

Ва Францыі існуе афіцыйнае званне мастака Марскога флоту, якое прысвойваецца міністрам абароны выдатным мастакам-марыністам. Званне можа быць прысуджана не толькі мастакам, але таксама фатографам, ілюстратарам, гравёрам і скульптарам (падрабязней гл. Мастак Марскога флоту).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons