Марына Мікітаўна Барсток

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Марына Барсток)
Марына Барсток
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Марыя Мікітаўна Барсток
Дата нараджэння 15 красавіка 1916(1916-04-15)
Месца нараджэння
Дата смерці чэрвень 1994 (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнаўца, пісьменніца, паэтка, літаратурная крытык, літаратар
Мова твораў беларуская
Дэбют 1934
Грамадская дзейнасць
Член у

Марына (Марыя Мікітаўна) Барсток (15 красавіка 1916, в. Наркавічы, Верхнядзвінскі раён — 1994) — беларускі літаратуразнавец, паэтэса. Кандыдат філалагічных навук (1950). Член СП СССР з 1951 года[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1935 г. скончыла Полацкі педагагічны тэхнікум. Два гады настаўнічала ў мятэчку Ветрына на Віцебшчыне. Вучылася завочна ў Магілёўскім педагагічным інстытуце, з 1973 г. — студэнтка Мінскага педагагічнага інстытута імя Горкага. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі была накіравана працаваць загадчыкам аддзела культуры Брэсцкай абласной газеты «Заря». На пачатку Вялікай Айчыйннай вайны пераехала ў Горкаўскую вобласць. У 1945 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1], потым аспірантуру пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1949—1979 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У друку пачала выступаць з 1949 г[1]. Напісала кнігі «Вобраз станоўчага героя ў творчасці Якуба Коласа» (1951), «Пятро Глебка» (1952), «Вывучэнне творчасці Кузьмы Чорнага ў школе» (1959; другое, дапоўненае выданне ў 1973), «Максім Багдановіч» (1961; другое, дапоўненае выданне ў 1974), «Адзінства і разнастайнасць сучаснай беларускай паэзіі» (1973), «Руплівы поўдзень: Нарыс творчасці Генадзя Бураўкіна» (1984)[1]. Выдала брашуру «Пятрусь Броўка» (1955), «Віднейшы беларускі дзіцячы пісьменнік Янка Маўр» (1958), «Максім Танк» (1962), «Вялікі Кастрычнік і беларуская літаратура» (1977) і інш. Адна з аўтараў «Гісторыя савецкай беларускай літаратуры» (1966), «История многонациональной советской литературы» (1977), «История белорусской советской литературы» (1977)[1], дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура» (1966). Выступала ў перыядычным друку з вершамі і артыкуламі па пытанням дзіцячай літаратуры[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Барсток Мария Никитична // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 42. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Барсток Марына (Марыя Мікітаўна) // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мн.: БелЭн., 1996. — Т. 2. — С. 318.