Марына Лінчук
Мары́на Лінчу́к (нарадзілася 4 верасня 1987, Мінск) — беларуская фотамадэль.
Біяграфія [правіць]
У 15 гадоў Марына прыехала з Мінска ў Маскву, дзе пазнаёмілася з прадстаўніком агенцтва IQ Models. Упершыню дзяўчына выйшла на подыум на паказе NinaDonis.
Лінчук стала тварам рэкламных кампаній Benetton, DSquared, Escada, Versace, Donna Karan, Dior, Gap, Kenneth Cole, Max Mara і шматлікіх іншых. Здымалася для амерыканскага, італьянскага, партугальскага і расійскага Vogue. У 2008 годзе яна з'явілася на Victoria's Secret Fashion Show.
У 2008 годзе мадэль была адзначаная адразу некалькімі сусветнымі фэшн-брэндамі. Спачатку яна з'явілася ў рэкламе Dolce&Gabbana, дзе разам з Кэтрын Макніл склала кампанію Клаўдзіі Шыфер.
Карпарацыя Gap залічыла Марыну Лінчук у касту знакамітасцяў-ідалаў. У восеньскай рэкламе гэтага брэнда сярод «ідалаў» таксама апынуліся актрыса Ліў Тайлер, дачка рэдактара францускага Vogue — Джулія Рэстуан-Ройтфельд і іншыя знакамітасці.
Нараўне з Мэт Гордан і Валерыяй Гарсія, Лінчук з'яўляецца адным з твараў Escada Moon Sparkle пад псеўданімам Сімона.[1] Яна таксама твар Восень/Зіма 2008 Miss Dior Cherie.
Марына вегетарыянка, займаецца ёгай.
Зноскі
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марына Лінчук- Салідарнасць, Супермодель из Минска потеснила Жизель Бундхен(руск.)
- Maryna Linchuk: FashionModelDirectory.com (англ.) . Праверана 28 студзеня 2010.
- Maryna Linchuk: Models.com (англ.) . Праверана 28 студзеня 2010.
| Гэта пачатак артыкула пра фотамадэль. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|
|---|
|
Шаблон:Victoria's Secret Fashion Show мадэлі 2000-2009 Шаблон:Victoria's Secret Fashion Show мадэлі 2010-2019 |