Марын Ле Пен

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Марын Ле Пен
Marine Le Pen
Marine Le Pen discours banquet des Mille16 louis-maitrier Paris XV 10-2011.jpg
Марын Ле Пен (лістапад 2011 r.)
Імя пры нараджэнні: Марыён Анн Перын Ле Пен
Дата нараджэння: 5 жніўня 1968 
Месца нараджэння: Нёі-сюр-Сен (92)
Грамадзянства: Францыя
Род дзейнасці: палітык
Бацька: Жан-Мары Ле Пен
Сайт: http://www.marinelepen2012.fr/

Марын Ле Пен (фр.: Marine Le Pen; імя пры нараджэнні: Марыён Анн Перын Ле Пен (фр.: Marion Anne Perrine Le Pen); нар. 5 жніўня 1968, Нёі-сюр-Сен (О-дэ-Сен)) — французскі палітык.[1] Дачка вядомага палітыка-нацыяналіста Жана-Мары Ле Пена.

Скончыла Універсітэт Парыж II Пантэон-Асас са ступенню магістра права; працавала адвакатам. У 1986 годзе ўступіла ў Нацыянальны фронт.

З 2003 года займала пасаду выканаўчага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага фронту, дэпутат Еўрапарламента з 2004 года (у 2009 годзе пераабраная). Яна таксама з'яўляецца членам рэгіянальнага савета Нор-Па-дэ-Кале з сакавіка 2010 і членам муніцыпальнага савета Хенін-Бамонс (Па-дэ-Кале) з сакавіка 2008. У студзені 2011 Марын была абраная на пасаду кіраўніка Нацыянальнага фронту, які на працягу 38 гадоў займаў яе бацька.[2][3]

Кандыдат на французскі прэзідэнцкіх выбарах 2012 года. Як паказалі сацыялагічныя апытанні, праведзеныя агенцтвам Ifop па замове газеты France Soir і Інстытутам Харыса па замове газеты "Le Parisien", на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года ў першым туры за яе гатовыя прагаласаваць ад 20 да 23% французаў, што выводзіць яе ў тройку самых папулярных палітыкаў Францыі.[4]

Змест

Зноскі

Бібліяграфія[правіць]

Аўтабіяграфія[правіць]

У Сеціве[правіць]